Працягваецца адбор фільмаў і праграм на фестываль "Magnificat-2010"
4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрміны адбору конкурсных работ на VI Міжнародны каталіцкі фестываль фільмаў і тэлепраграм "Magnificat" прадоўжаны да 15 чэрвеня бягучага года. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.
Фестываль "Magnificat-2010" сёлета адкрыецца ў Мінску 7 верасня і на працягу пяці дзён наведае таксама Удзела і Глыбокае.
Заснавальнікамі фестывалю з'яўляюцца Каталіцкая асацыяцыя для камунікацый "Signis - Беларусь", Віцебская дыяцэзія РКЦ, рэдакцыя часопіса "Дыялог" і студыя "Стоп-кадр".
"Magnificat" з'яўляецца аглядам работ беларускіх і замежных майстроў у сферы кіно і тэлебачання, якія накіраваны на пропаведзь евангельскіх ідэалаў і падтрымку агульначалавечых каштоўнасцей.
Кожнаму, хто хоча прадставіць свае работы на фестываль, неабходна запоўніць форму ўдзельніка. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце www.signis.by.-0-