Працягваецца прыём заявак на ўдзел у III Рэспубліканскім конкурсе сацыяльнай рэкламы "Пазнай Беларусь"
Арганізатары: Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызму пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі
Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі унутранага турызму з наступным прыцягненнем шырокіх слаёў насельніцтва да здзяйснення турыстычных падарожжаў па тэрыторыі Беларусі.
У конкурсе заяўлена 3 намінацыі:
- ”Слоган“,
- ”Плакат“,
- ”Відэаролік“ (пад намінацыі ”Відэаролік арганізацыі“ і ”Відэаролік падарожніка“).
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе ахвотныя: фізічныя асобы, уключаючы дзяцей і моладзь, а таксама юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі.
Прыём заявак ажыццяўляецца з 1 чэрвеня па 1 верасня 2023 года.