Прадукцыя наваполацкага ЗАТ «ЛЛК-Нафтан» будзе пастаўляцца ў Азербайджан
Новы рынак збыту ў Азербайджане адкрыты для прадукцыі наваполацкага СТАА «ЛЛК-Нафтан». Адпаведнае пагадненне было падпісана ў выніку нядаўняга візіту ў Баку генеральнага дырэктара прадпрыемства Міхаіла Бабушкіна і яго намесніка Уладзіміра Чырвонага.
Паездка, як паведамілі ў прэс-службе Наваполацкага гарвыканкама, адбылася ў межах рэалізацыі праграмы па пашырэнні геаграфіі продажаў. Прадстаўнікі «ЛЛК-Нафтан» правялі шэраг плённых дзелавых сустрэч і перамоваў. У прыватнасці, азнаёміліся з магчымасцямі доследна-прамысловага завода Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана па вытворчасці змазачных алеяў і змазак, а таксама абмеркавалі напрамкі сумеснымі дзеянняў з Інстытутам хіміі прысадак НАНА.
Ларыса Малашаня, «Віцебскія весці».