Прадукцыя ААТ «Віцебскхлебпрам» пацвердзіла свой знак якасці ў Санкт-Пецярбургу

На XXV Міжнароднай аграпрамысловай выстаўцы-кірмашы «Аграрусь», якая штогод збірае ў Санкт-Пецярбургу прадстаўнікоў сотняў фермерскіх гаспадарак і кампаній розных формаў уласнасці з розных краін свету, асаблівым попытам карысталася прадукцыя беларускіх вытворцаў. У прыватнасці, удзельнікаў і гасцей маштабнага мерапрыемства прывабілі смакавыя асаблівасці, натуральнасць і разнастайнасць вырабаў прыдзвінскіх хлебапёкаў.


Іх ацаніла і журы конкурсу за дасягненне высокіх вынікаў ва ўдасканаленні якасці харчовай прадукцыі сярод галін сельскай гаспадаркі і харчовай індустрыі «Залаты медаль». Хлеб «Расточак» з морквай, вотруб'ем і крупамі ААТ «Віцебскхлебпрам», хлебцы экструзійныя «Полацкія» з вотруб'ем, жытнія, з цыбуляй Полацкага хлебазавода, хлеб «Дабрыня» бездрожжавы з пасыпкай Аршанскага хлебазавода адзначаны медалём вышэйшай пробе.

Вольга Булавка, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.