Прадукцыя СТАА «Марка» атрымала дзве прэміі на прафесійным конкурсе «Брэнд года»

Продукция СООО «Марко» получила две премии на профессиональном конкурсе «Бренд года»

Найлепшыя брэнды выбіраліся больш чым у 100 катэгорыях, пераможцы вызначаліся ў прафесійнай і спажывецкай намінацыях. У першым выпадку ацэнку кампаніям давала міжнароднае журы, у другім — самі пакупнікі.

Прадукцыя вытворчасці СТАА «Марка» прызнана найлепшай адразу ў дзвюх намінацыях. Журы аддало пальму першынства абутку і аксэсуарам, а пакупнікі аддалі перавагу неспартыўнаму абутку віцебскага брэнда.

Прафесійны конкурс «Брэнд года», арганізатарамі якога з'яўляецца група кампаній SATIO, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, праводзіцца з 2001 года. Ён накіраваны на развіццё канкурэнтаздольнасці айчынных тавараў, дае магчымасць прааналізаваць вопыт паспяховага стварэння і прасоўвання вядучых марак.

Ірына Азевіч, "Віцьбічы"