Прадукцыя віцебскага цяплічнага камбіната ААТ «Рудакова» карыстаецца павышаным попытам на расійскім рынку

Продукция витебского тепличного комбината ОАО «Рудаково» пользуется повышенным спросом на российском рынке

Прадукцыя цяплічнага камбіната ААТ «Рудакова» — агуркі, таматы, зеляніна (пятрушка, базілік, кроп, салат, рукала) — карыстаецца падвышаным попытам на расійскім рынку, яе адпраўляюць у Маскву, Санкт-Пецярбург, Смаленск. З пачатку года пастаўлена на экспарт больш за дзве тысячы тон агародніны і зеляніны на 2,7 мільёна долараў, а гэта практычна 80 працэнтаў выгадаванай у цяпліцах.

Як заўважыла начальнік аддзела збыту ААТ «Рудакова» Наталля Коін, рудакоўскія агароднікі ўсяго з пачатку года сабралі і адправілі спажыўцам больш за тры тысячы тон агародніны. У абласным цэнтры няма гандлёвай сеткі, дзе б не прадавалі рудакоўскія агуркі, памідоры і зеляніну. Прычым свежы ўраджай паступае на рэалізацыю ў дзень яго збору. Выручка ад прададзенай прадукцыі цяплічнага камбіната за пяць з паловай месяцаў гэтага года склала больш за 66 мільёнаў рублёў.

Алена БАШУН, "Віцьбічы"