Прадукцыя Віцебскай вобласці з'явіцца ў цэнтры беларускіх прадуктаў у Кітаі
У кітайскай правінцыі Гуандун створаны «Цэнтр беларускіх прадуктаў», які будзе напаўняцца і таварамі перапрацоўчых прадпрыемстваў Віцебшчыны. Пра гэта стала вядома падчас візіту прадстаўнікоў Паднябеснай у Віцебск.
Як распавёў кіраўнік кітайскай дэлегацыі Інпэй Ванг, яго фірма займаецца рэкламай і прасоўваннем беларускіх прадуктаў харчавання, якія знайшлі прыхільнікаў у далёкай краіне за натуральнасць і якасць. Першы цэнтр створаны ў сталіцы правінцыі Гуанчжоу і займае плошчу 660 кв. м.
На працягу гэтага і наступнага года ў 20 гарадах Кітая плануецца адкрыць яшчэ 2 тыс. падобных цэнтраў.
Першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Уладзімір Машэра падзякаваў гасцей за цікавасць да нашай прадукцыі. Ён адзначыў, што Віцебшчына гатова прапанаваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў будаўніцтве малочнатаварных ферм, мадэрнізацыі прадпрыемстваў мясаперапрацоўкі. Ёсць перспектыўны праект па стварэнні качкафермы.
Госці наведалі ДВА «Віцебскі канцэрн «Мясамалочныя прадукты» і ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».
Правінцыя Гуандун знаходзіцца на поўдні КНР і з'яўляецца адной з найбольш эканамічна развітых. Яна мяжуе з сямі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, у тым ліку з Ганконгам і Макаа.