Прадукцыю на 80 тыс. рублёў рэалізавалі ўстановы адукацыі вобласці на выставе-кірмашы «Восеньскі карагод» у Віцебску

Продукцию на 80 тыс. рублей реализовали учреждения образования области на выставке-ярмарке «Восеньскі карагод» в Витебске
У першай палове дня ў мінулую суботу тэрыторыя каля Палаца спорту ў Віцебску нагадвала мурашнік. І нядзіўна, бо тут разгарнулася выстава-кірмаш устаноў адукацыі вобласці «Восеньскі карагод».

Прадаўцы яшчэ толком не паспелі выставіць сваю прадукцыю, як іх атакавалі пытаннямі купцы. Прадмет таргу – бульба і сезонныя агародніна. У выніку да 9 гадзін раніцы некаторыя ўстановы адукацыі, рэалізаваўшы ўраджай другога хлеба па цэнах ніжэйшых за магазінныя, з пачуццём выкананага абавязку ўжо атрымлівалі асалоду ад разнастайнай кірмашовай праграмай. Глядзелі выступленні юных артыстаў, абменьваліся досведам з калегамі з іншых раёнаў, выбіралі сувеніры, дэгуставалі гастранамічныя прысмакі на падворках і рабілі арыгінальныя сэлфі.

выстава-кірмаш устаноў адукацыі вобласці «Восеньскі карагод»

Дзеці і дарослыя з задавальненнем фатаграфаваліся побач з роставымі лялькамі, прыгожымі дзяўчатамі ў восеньскіх уборах і людзьмі, чыё апрананне красамоўна сведчыла пра тое, што яны – госці з XIX стагоддзя.

выстава-кірмаш устаноў адукацыі вобласці «Восеньскі карагод»

выстава-кірмаш устаноў адукацыі вобласці «Восеньскі карагод»

выстава-кірмаш устаноў адукацыі вобласці «Восеньскі карагод»

выстава-кірмаш устаноў адукацыі вобласці «Восеньскі карагод»

выстава-кірмаш устаноў адукацыі вобласці «Восеньскі карагод»

Асаблівай папулярнасцю карысталіся фота на памяць з караваямі, якіх на кірмашы было прадстаўлена нямала. Так, маю ўвагу прыцягнуў 2,5-кілаграмовы прыгажун, выраблены кухарамі Мазалоўскай СШ Віцебскага раёна Аленай Лазоўскай і Аленай Галубевай. Шчыра прызнаюся, думала, што на выпечку гэтага рукатворнага хлебабулачнага вырабу майстрыхі затрацілі 6-7 гадзін. Аказалася, удвая менш.

выстава-кірмаш устаноў адукацыі вобласці «Восеньскі карагод»

выстава-кірмаш устаноў адукацыі вобласці «Восеньскі карагод»

выстава-кірмаш устаноў адукацыі вобласці «Восеньскі карагод»

выстава-кірмаш устаноў адукацыі вобласці «Восеньскі карагод»

выстава-кірмаш устаноў адукацыі вобласці «Восеньскі карагод»

Усяго ж, як паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама, на выставе-продажы «Восеньскі карагод» навучальнымі ўстановамі Віцебшчыны было рэалізавана прадукцыі на суму каля 80 тысяч рублёў.

"Віцебскія весці".