Праект да 21-годзьдзя беларуска-латвійскіх дыпляматычных дачыненьняў

Проект к 21-летию белорусско-латвийских дипломатических отношений
10 красавіка 2013 года выставачная зала «ДУХОЎСКІ КРУГЛІК» стане пляцоўкай для святкавання 21-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай. Гэтай нагодзе прысвечана прэзентацыя праекта «КАЛЕКЦЫЯ МАЛЮНКАЎ І АПІСАННЯЎ ЛІФЛЯНДЫІ ІАГАНА КРЫСТАФА БРОЦЭ Ў АКАДЭМІЧНАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ ЛАТВІЙСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА».

10 красавіка 2013 года а 16.00 выставачная зала «ДУХОЎСКІ КРУГЛІК» стане пляцоўкай для святкавання 20-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай. Гэтай нагодзе прысвечана прэзентацыя праекта «КАЛЕКЦЫЯ МАЛЮНКАЎ І АПІСАННЯЎ ЛІФЛЯНДЫІ ІАГАНА КРЫСТАФА БРОЦЭ Ў АКАДЭМІЧНАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ ЛАТВІЙСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА».

У прэзентацыі возьмуць удзел Консул Латвійскай Рэспублікі ў г. Віцебску Дагнія ЛАЦЭ-АТЭ, першы намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнай установы «Цэнтр культуры «Віцебск» Аляксандр СІДАРЭНКА, дырэктар Акадэмічнай бібліятэкі Універсітэта Латвіі Вента КОЦЕРЭ.

Аўтар калекцыі Іаган Хрыстафор БРОЦЭ апроч паспяховай педагагічнай практыкі меў два сур'ёзныя захапленні. Першае з іх – гісторыя Рыгі, Ліфляндыі, Курляндыі, Эстляндыі, Польскіх Інфлянтаў. Для асэнсавання гістарычных сведчанняў ён імкнуўся сабраць усебаковыя гістарычныя факты: яго цікавілі падрабязнасці развіцця эканомікі, асаблівасці адміністрацыйнага ладу, характарыстыкі палітычных фігур.

Другім захапленнем БРОЦЭ – маляванне, якое арганічна дапаўняла гістарычныя даследаванні. Іаган Хрыстафор захаваў для нашчадкаў замалёўкі ўнікальных будынкаў свайго часу – храмаў, замкаў, паркаў, маёнткаў, жылых дамоў Рыгі, Ліфляндыі, Курляндыі, Эстляндыі, з якіх нямногія захаваліся да пачатку XXI стагоддзя. Малюнкі зафіксавалі прадстаўнікоў розных этнічных груп, якія насялялі Рыгу ў 70–90-я гады XVIII стагоддзя, асаблівасці іх адзення. Мастак пакінуў калекцыю малюнкаў, з дзіўнай дакладнасцю скапіяваных гербаў, манет, гарадскіх планаў, старых гравюр і тэхнічных навінак свайго часу.
 
Малюнкі БРОЦЭ выконваў тушшу, акварэллю або маляваў пяром на таніраванай вадзянымі фарбамі паперы. На асобным стэндзе будуць паказаны жыхары Віцебска, замак Лудзы, якая ўваходзіла ў Віцебскую губерню, а таксама першы дакументаваны гандлёвы дагавор паміж тэрыторыямі Латвіі і Беларусі (1229 год). Пасля дзесяцігоддзяў каментарыі БРОЦЭ да сваіх замалёвак ператварылі не заўсёды дасканалыя, але кранальныя працы ва ўнікальныя гістарычныя дакументы.

Азнаёміцца з праектам «КАЛЕКЦЫЯ МАЛЮНКАЎ І АПІСАННЯЎ ЛІФЛЯНДЫІ ІАГАНА ХРЫСТАФА БРОЦЭ Ў АКАДЭМІЧНАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ ЛАТВІЙСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА» ў Духоўным кругляку (пр-кт Фрунзе, 13А/1) можна да 25 красавіка 2013 года.