Праект «Лесвіца поспеху» ў Глыбокім дапамагае моладзі дасягнуць вышынь у кар'еры
Яны шліфавалі тэарэтычныя веды і прынцыпы кіравання, арганізатарскія навыкі, пабывалі на розных трэнінгах. Таксама для іх былі арганізаваны сустрэчы са старшынёй райвыканкама Алегам Мархатам, кіраўнікамі мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, паспяховымі прадпрымальнікамі, якія давалі ім слушныя парады.
За час існавання праекта Наталля Барон стала намеснікам дырэктара дзяржпрафліцэя па выхаваўчай рабоце, Алена Маісеева ўзначаліла калектыў КПУП «Глыбоцкая друкарня», іншыя ўдзельніцы таксама змаглі дасягнуць высокіх вынікаў у працы.
Па словах галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяны Працук, фінальнае мерапрыемства падвяло рысу усяму, што было зроблена за два гады. Адказваючы на пытанні вядучых, выконваючы конкурсныя заданні, дзяўчаты дэманстравалі аратарскія здольнасці, уменне працаваць у камандзе. Пасля завяршэння заключнага спаборніцтва ўдзельніцы праекта атрымалі сертыфікаты і карысныя падарункі, у прыватнасці, флешкі з 6 гігабайтамі інфармацыі аб раёне, палітыцы, аб тым, якім павінен быць сапраўдны кіраўнік.
На змену «Лесніцы поспеху» рыхтуецца новы моладзевы адукацыйны праект «Кропка адліку», які абяцае быць не менш цікавым.
Дзіяна Берніковіч, «Віцебскія вясці». Фота з адкрытых крыніц.