Агракамбінат «Юбілейны» далучыўся да праекта «Марафону адзінства» «Разам робім адну справу!»

Проект "Марафона единства" "Одно дело делаем!" принял агрокомбинат "Юбилейный"
Супрацоўнікі ААТ «Агракамбінат «Юбілейны» караваем з збожжа ўраджаю -2024 сустрэлі прадстаўнікоў калектыву ТАА «Аршааграмаш». Лакацыя – цэнтральная рамонтная майстэрня «Бабінічы» – выбрана не выпадкова. Менавіта тут госці агракамбіната змаглі паглядзець, у якіх умовах і як эксплуатуецца і рамантуецца тэхніка холдынгу «Бабруйскаграмаш», у складзе якога з нядаўняга часу «Аршааграмаш».

– З прадпрыемствам нас аб’ядноўвае даўняе цеснае супрацоўніцтва, – падкрэсліў дырэктар агракамбіната «Юбілейны» Аляксандр Фірсін. – Мы набываем сельгас­тэхніку, камплектуючыя да яе. А таксама цесна стасуемся, дзелімся думкамі наконт вытворчых момантаў, раімся ў пытаннях эксплуатацыі. За апошні час больш за 30 адзінак сель­гас­машын і агрэгатаў набыта намі ў холдынгу. Гэтыя сувязі дазваляюць нам казаць, што мы насамрэч працуем на адзін агульны вынік – накарміць краіну якаснай прадукцыяй, вырабіць больш збожжа. Вось яна – адзіная ланцуг і мэта.

У сваю чаргу в.а. дырэктара ТАА «Аршааграмаш» Аляксандр Каваленка падзякаваў работнікаў агракамбіната за дасягненне высокіх вынікаў у сумеснай дзейнасці. Ён расказаў, што на ТАА «Аршааграмаш» завяршаецца рэалізацыя інавацыйнага праекта «Стварэнне вытворчых магутнасцяў па вырабе інавацыйнага бруса рэжучага і рэдуктараў для сельскагаспадарчай тэхнікі».

– Цяпер ёсць магчымасць выпускаць тую прадукцыю, якую раней Беларусь набывала па імпарце. І яна ідзе не толькі на «Бабруйскаграмаш», але і іншыя буйныя хол­дзінгі краіны, – адзначыў кіраўнік. – Хочацца, каб прадпрыемства заняло сваю нішу ў вытворчасці сельгас­тэхнікі, якую займала раней. Гэта вытворчасць прычапной тэхнікі, касілак, раскідвальнікаў угнаенняў. Мы пачалі асвойваць выпуск глыбакарыхліцеляў, а таксама касілак, якіх з новага года будзе тры разнавіднасці – навесныя, дыскавыя і франтальныя. Упэўнены, што ўсё гэта паслужыць добрым падспор'ем агракамбінату «Юбілейны». Будзем далей працаваць адзінай камандай.

У рамках сустрэчы адбылося ўзнагароджанне работнікаў і кіраўнікоў двух прадпрыемстваў-партнёраў, абмен вымпеламі і падарункамі. 

Падчас экскурсіі па тэрыторыі і памяшканнях цэнтральнай рамонтнай майстэрні начальнік участка механізацыі Дзяніс Баравік расказаў, што дзякуючы падтрымцы Прэзідэнта нашай краіны пасля яго наведвання ў 2022 годзе агракамбінату былі выдзелены сродкі на мадэрнізацыю машыннага двара. Яго забетанавалі, падвялі газ, усталявалі інфрачырвоныя выпраменьвальнікі. З'явілася і новая сістэма ацяплення майстэрняў. Сёння гэта – паказальны і функцыянальны аб'ект, дзе ёсць найсучаснейшае абсталяванне, створаны ўсе ўмовы для рамонту любой складанасці. Кожны агрэгат або машына – на сваім дакладна адведзеным месцы.

– Тэхнікай холдынгу задаволены. Шмат закупілі і плануем яшчэ набыць да вясновых палявых работ прычэпы, раскідвальнікі, транспарцёры, шэраг камплектуючых, – агучыў ён.

Пасля зносін у фармаце «пытанне-адказ», падчас якога рабочыя цікавіліся ў кіраўнікоў планамі на будучыню, перспектывамі, іх чакаў творчы падарунак ад арганізатараў Марафону адзінства – выступленне Аляксандры Мелех і Яўгена Ермалковіча. 

"Віцебскія весці"