Праект музеефікацыі фрэсак Спаса-Праабражэнскай царквы атрымаў грант беларускага і расійскага фондаў

15 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Пяць праектаў беларускіх вучоных па даследаванні гісторыі і культуры старажытнага Полацка атрымалі гранты Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (БРФФД) і Расійскай гуманітарнай навуковай фонду (РГНФ), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў БРФФД. Фінансаванне беларускага і расійскага фондаў атрымаюць: праект музеефікацыі фрэсак XII-XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, прадстаўлены Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам, даследаванні вучоных Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К.Крапівы НАН Беларусі, Інстытута філасофіі НАН, Інстытута гісторыі НАН, прысвечаныя музычнаму мастацтву, інтэлектуальнаму жыццю і пісьмовай культуры Старажытнага Полацка, а таксама праца вучоных Інстытута гісторыі НАН аб антрапалагічных асаблівасцях насельніцтва Полацкай зямлі. Па ўмовах конкурсу тэрміны выканання праектаў не павінны перавышаць двух гадоў, таму можна разлічваць на тое, што ў год 1150-годдзя Полацка (яно будзе святкавацца ў 2012 годзе) грамадскасць пазнаёміцца з новымі навуковымі працамі, прысвечанымі гісторыі найстаражытнейшага горада Беларусі. Неабходнай умовай прадастаўлення грантаў з'яўляецца абавязацельства вучоных зрабіць вынікі даследаванняў грамадскім здабыткам з апублікаваннем іх у навуковых выданнях. БРФФД і РГНФ у адпаведнасці з заключаным паміж імі пагадненнем аб супрацоўніцтве ў канцы 2010 года абвясцілі сумесны тэматычны конкурс праектаў фундаментальных даследаванняў "БРФФД - РГНФ "Полацк-2011". Такім чынам фонды кансалідавалі свае намаганні для фінансавання актуальных навуковых даследаванняў, выконваемых сумесна вучонымі Беларусі і Расіі, па праблемах старажытнага Полацка. Прыняць удзел у конкурсе выказалі жаданне 12 навуковых калектываў і вучоных.-0-