Праект па самастойным пражыванні маладых інвалідаў рэалізуецца ў Сенненскім раёне
15 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Праект па самастойным пражыванні маладых інвалідаў рэалізуецца ў Сенненскім раёне Багушэўскім домам-інтэрнатам для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Гэта першы падобны вопыт у Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар дадзенай установы Віктар Сувораў.
На працягу чатырох гадоў 12 выхаванцаў дома-інтэрната мэтанакіравана рыхтавалі да самастойнага жыцця: хлопцаў і дзяўчат навучалі навыкам самаабслугоўвання, прыбіраць, гатаваць ежу, выконваць нескладаныя сельскагаспадарчыя работы. У 2010-2011 годзе за кошт дабрачыннага гранда ірландскай грамадскай арганізацыі ў Br150 млн. побач з домам-інтэрнатам для іх былі пабудаваны і абсталяваны два дамы. Самастойнае пражыванне змешаныя групы маладых інвалідаў ва ўзросце ад 20 да 32 гадоў пачалі ў ліпені гэтага года.
Так, маладыя людзі сталі зарабляць уласныя грошы, працаўладаваўшыся на мясцовую ферму, для забеспячэння сябе ежай вырошчваюць сельгаспрадукцыю на прысядзібным участку. Самастойнасць і адказнасць далі ім магчымасць адчуць сябе роўнымі з навакольнымі, а таксама матывацыю да далейшых поспехаў, адзначыў дырэктар.
Дапамогу ў рэалізацыі праекта аказала і шведская дабрачынная арганізацыя, якая вылучыла на яго гранд у памеры каля Br600 млн. на два гады. За кошт гэтых сродкаў для ўдзельнікаў праекта будуць закуплены хатні жывёла і птушка, набыта дрэваапрацоўчае абсталяванне і іншыя неабходныя рэчы.
Кіраўнік дома-інтэрната выказаў упэўненасць, што вопыт атрымае распаўсюджванне і ў іншых рэгіёнах рэспублікі. "Падобныя праекты рэалізоўваліся ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях. Аднак там маладыя інваліды, атрымаўшы частковую самастойнасць, заставаліся пад поўным кантролем устаноў. Работнікі Багушэўскага дома-інтэрната толькі патрануюць сваіх выхаванцаў, дапамагаючы ім распараджацца фінансамі і весці побыт", - удакладніў Віктар Сувораў.-0-