Праект указу аб падтрымцы Аршанскага льнокамбіната плануецца падрыхтаваць да чэрвеня

27 красавіка, Ворша /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Праект указа аб падтрымцы Аршанскага льнокамбіната плануецца падрыхтаваць да чэрвеня бягучага года, паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сяргей Сідорскі знаходзіцца з рабочым візітам у Віцебскай вобласці і кантралюе ход выканання даручэнняў Прэзідэнта, дадзеных падчас візіту на Аршанскі льнокамбінат у сакавіку гэтага года. Прэм'ер-міністр адзначыў, што ў адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка дзяржавы ўрад мае намер на працягу двух бліжэйшых гадоў надаць пільную ўвагу развіццю льноводчай галіны, уключаючы ўдасканаленне тэхналогій вырошчвання льновалакна, наладжванне ўласнага вытворчасці спецыяльнай тэхнікі. Аднак галоўным пытаннем застаецца тэхнічная мадэрнізацыя Аршанскага льнокамбіната. Прадпрыемствам распрацавана стратэгія развіцця, якая ўлічвае перадавы вопыт вытворцаў з Турцыі, Кітая, Еўропы. Па папярэдняй ацэнцы, аб'ём інвестыцый у далейшае тэхпераўзбраенне Аршанскага льнокамбіната можа скласці Br300 млрд. -0-