Праект указу па прадухіленні выплаты заробкаў у канвертах распрацаваны ў Беларусі

22 снежня, Мінск /Людміла Сац - БЕЛТА/. Праект указа па недапушчэнні выплаты зарплат у канвертах распрацаваны ў Беларусі. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік міністра па падатках і зборах Васіль Каменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Па словах Васіля Каменкі, факт выплаты заработнай платы ў канвертах сёння не так проста выявіць. Ён лічыць, што радыкальныя змены могуць адбыцца толькі пасля завяршэння працы па ўдасканаленні адпаведнага заканадаўства. "Па ініцыятыве МПЗ падрыхтаваны праект указа па недапушчэнні выплаты зарплат у канвертах. Дакументам таксама ўводзяцца новыя нормы, якія даюць паняцце, што такое неадлюстраваная зарплата ў бухгалтэрыі, якая адказнасць прадугледжваецца за гэта, і іншыя", - сказаў намеснік міністра. Ён растлумачыў, што дзеючым заканадаўствам прадугледжваецца адказнасць наймальніка ў выглядзе штрафу, калі ён выплачвае зарплату ніжэй за базавую велічыню. Але калі ён афіцыйна выплачвае зарплату вышэй за адну базавую велічыню, а астатнюю яе частку - у канверце, то ў выпадку звароту работніка па гэтым пытанні ў падатковыя органы можа ўзнікнуць парадокс. У прыватнасці, калі чалавек паведаміць аб тым, што ён атрымлівае зарплату ў канверце, то па заканадаўстве яму неабходна будзе заплаціць пэўную суму падаходнага падатку. Гэта, натуральна, стрымлівае звароты наёмных работнікаў у падатковыя органы. Новым указам гэты момант урэгуляваны: наёмны работнік у гэтым выпадку будзе цалкам вызваляцца ад адказнасці і неабходнасці плаціць падаходны падатак. Падаходны і іншыя падаткі павінен будзе за яго заплаціць наймальнік. Ён таксама будзе несці адміністрацыйную адказнасць за здзейсненае парушэнне. Аднак для доказу выплаты зарплаты ў канверце работніку неабходна будзе прад'явіць падатковаму органу дакументальнае пацвярджэнне або стаць сведкам у судзе. Праект указа прайшоў усе ўзгадненні і накіраваны на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта. -0-