Праектнае пагадненне па інвестыцыйным праекце «Чыстая вада Віцебскай вобласці» падпісана ў аблвыканкаме

Проектное соглашение по инвестиционному проекту «Чистая вода Витебской области» подписано в облисполкоме

У Віцебску падпісана праектнае пагадненне паміж Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, аблвыканкамам і УП «Віцебскаблводаканал» па інвестыцыйным праекце «Чыстая вада Віцебскай вобласці».

 

Паміж Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця і Рэспублікай Беларусь 11 чэрвеня 2019 года ў Лондане было падпісана крэдытнае пагадненне для забеспячэння рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Чыстая вада Віцебскай вобласці». У адпаведнасці з ім банк згаджаецца прадаставіць Рэспубліцы Беларусь крэдыт на суму 15,5 мільёна еўра.

Праектам прадугледжваецца будаўніцтва 80 аб'ектаў водазабеспячэння, уключаючы станцыі абезжалезвання невялікай прадукцыйнасці, у сельскіх населеных пунктах Віцебскай вобласці.

 

Праект прадугледжвае будаўніцтва не толькі станцыі абезжалезвання, але і ў цэлым мадэрнізацыю існуючых сельскіх водазабораў, таму пры

У абгрунтаванні і разліку кошту аб'ектаў улічаны ўсе неабходныя тэхнічныя характарыстыкі аб'ектаў з улікам выканання патрабаванняў норм праектавання.

Рэалізаваць інвестыцыйны праект плануецца ў 2019-2022 гадах.

20 чэрвеня ў Віцебску было падпісана субкрэдытнае пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і УП «Віцебскаблводаканал», а таксама праектнае пагадненне паміж Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, Віцебскім аблвыканкамам і УП «Віцебскаблводаканал». Праектнае пагадненне вызначае асноўныя палажэнні і ўмовы выканання інвестыцыйнага праекта, фінансавыя і аперацыйныя абавязацельствы.

 

Фота Алега КЛІМОВІЧА, «Віцьбічы».