Праекты Беларусі, Расіі і Літвы складуць кінапраграму «Славянскага базару ў Віцебску»

5 ліпеня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Праекты Беларусі, Расіі і Літвы складуць кінапраграму XX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення кінавідэамастацтва дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Аляксей Безуглы.

 Так, 9 ліпеня ўвазе гледачоў будзе прапанаваны мастацкі фільм "Рыжык у люстэрку" вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Праект прадставіць рэжысёр Алена Турава. У гэты ж дзень у кінапраграме - дакументальны фільм "Базарны век", які прадставіць рэжысёр Надзея Гаркунова (Беларусь).

Расійскі мультыплікацыйны фільм "Маша і мядзведзь" рэжысёрскага калектыву (Алег Кузаўкоў, Алег Ужынаў, Дзяніс Чарвяцоў, Марына Няфедава, Вольга Баўліна) гледачы змогуць паглядзець 11 ліпеня. На "Славянскім базары" анімацыю прадставіць Аліна Кукушкіна, якая агучыла адну з роляў. Яшчэ адзін фільм вытворчасці расійскіх кінематаграфістаў "Чалавек ля акна" рэжысёра Дзмітрыя Месхіева будзе паказаны 12 ліпеня. Карціну прадставіць акцёр Дзмітрый Лугаўкін.

Мастацкі фільм "Амут" (Літва) рэжысёра Гіціса Лукшаса прадставіць прадзюсар Арунас Стошкус 12 ліпеня. Завершыць кінапраграму 13 ліпеня расійскі фільм "Аўсянкі" - пра яго раскажа рэжысёр Аляксей Фядорчанка.

Кінапраграма дэманструецца на "Славянскім базары ў Віцебску" з 1996 года.-0-