Праекты Віцебскай вобласці адзначаны ў фінале рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі»
Работы закліканы дапамагчы вырашыць існуючыя праблемы ў многіх галінах вытворчасці і грамадства. У прыватнасці, бяспечная разетка з пашыраным функцыяналам Energy Box ад супрацоўнікаў філіяла «Вучэбны цэнтр» РУП «Віцебскэнерга» Дзмітрыя Варахобкі, Андрэя і Максіма Скарынкіных дапаможа папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі ва ўстановах аховы здароўя.
Выкарыстанне ў сельскагаспадарчай вытворчасці аграробатаў, вынайдзеных вучнем сярэдняй школы №11 Наваполацка Уладзіславам Буко, дазволіць дамагчыся росту прадукцыйнасці на фоне павышэння рэнтабельнасці, што забяспечыць зніжэнне сабекошту прадукцыі. Школьнік спраектаваў робатаў для пасадкі насення і апрацоўкі раслін ад шкоднікаў, а таксама рабатызаваную платформу для перавозкі сельскагаспадарчых грузаў.
– Перамога для мяне – прыемная нечаканасць, – прызнаўся Уладзіслаў. – Тое, што мой праект стаў лепшым у сваёй намінацыі на рэспубліканскім узроўні, – гэта вялікі поспех, якога я дасягнуў пры падтрымцы маёй мамы Святланы Пятроўны.
Канструяваннем юны вынаходнік займаецца тры гады, з таго часу, як прыйшоў у гурток робататэхнікі пры кафедры радыёэлектронікі Полацкага дзяржуніверсітэта. Сёння ў яго хатнім «тэхнапарку» цэлая калекцыя механізмаў.
– Летась на конкурс ён пабудаваў моставы кран, з дапамогай якога можна разгружаць судны і пераносіць кантэйнеры на наземны транспарт, – расказала мама пераможцы. – Потым быў пагрузчык-матапулятар для склада, розныя робаты для робасумо. А для мяне пабудаваў і запраграмаваў робат-пыласос!
Вiдавочна, не сто, але яшчэ некалькi цiкавых iдэй для роднай краiны ў дзевяцiкласнiка Уладзiслава Буко ёсць. Так, ён хоча стварыць робата-пажарнага, а зараз канструюе электравеласiпед. Чыстае паветра, кажа школьнiк, гэта важна.
Спецыяльны прыз ад экспертнага савета атрымалi вучнi сярэдняй школы №12 Вiцебска Дар'я Бабiч i Анастасiя Дземешчанка, якiя прадэманстравалi iнтэрактыўныя матывацыйныя стэнды на тэму рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Яны могуць шырока выкарыстоўвацца ў дашкольных, базавых i сярэднiх установах адукацыi.
Прыза удастоены вучань гiмназii №4 Вiцебска Уладзiслаў Гудоў, аўтар метаду прадстаўлення матэматычнай мадэлi трохмернага аб'екта i стварэння канчатковага прадукту для яго рэалiзацыi.