Проезд у грамадскім транспарце Віцебскай вобласці з 12 жніўня падаражэе
11 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Праезд у грамадскім транспарце Віцебскай вобласці ў бліжэйшыя дні падаражэе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле транспарту і камунікацый Віцебскага аблвыканкама.
Плануецца, што ўжо з 12 жніўня кошт адной паездкі ў гарадскім пасажырскім транспарце (аўтобусе, трамваі, тралейбусе) звычайных маршрутаў для жыхароў Віцебска складзе Br750. Гранічныя максімальныя тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў у аўтобусах экспрэснага паведамлення масай больш за 5 тыс.кг вызначаны ў Br1150, масай не больш за 5 тыс.кг (маршруткі) - Br1470 (працягласцю маршруту да 16 км) і Br1580 (працягласцю маршруту звыш 16 км).
Кошт месячнага праязнога білета на адзін від транспарту (аўтобус, трамвай або тралейбус) для віцябчан складзе Br28860, на два любыя віды транспарту - Br38560, на тры віды транспарту (аўтобус, трамвай і тралейбус) - Br46 тыс. Павышаны тарыфы і на праезд у гарадскім грамадскім транспарце ў райцэнтрах.
Новыя тарыфы ўстаноўлены ў адпаведнасці з рашэннямі Віцебскага аблвыканкама №502 і №503 ад 8 жніўня 2011 года.-0-