Праезд у цягніках падаражэе ў Беларусі з 11 ліпеня
5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тарыфы на перавозку пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах павысяцца ў Беларусі з 11 ліпеня. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Мінэканомікі №59 ад 21 чэрвеня 2012 года, якая размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У прыватнасці, на 20% павялічацца тарыфы на перавозку пасажыраў прыгараднымі электра- і дызель-поездамі, а таксама мясцовымі і дальнімі пасажырскімі і хуткімі поездамі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах. Так, адзін кіламетр праезду на прыгарадных электра- і дызель-поездах будзе каштаваць Br60 замест Br50, а адна зона праезду – Br600 замест Br500. Да прыкладу, тарыф за адну паездку па маршрутах ост. Мінск-Пасажырскі – ст. Ждановічы, ст. Мінск-Пасажырскі – ст. Беларусь, ст. Мінск-Пасажырскі – Фаніпаль складзе ўжо Br3 тыс. замест ранейшых Br2 тыс.
Тарыфы на перавозку пасажыраў прыгараднымі электрапоездамі, сфарміраванымі з вагонаў палепшаных характарыстык, вырастуць на 30-50%.
Прыкладна на 20% павялічацца і тарыфы на перавозку багажу і грузабагажу. -0-