Прафілактычная акцыя па абароне дзяцей ад надзвычайных сітуацый стартуе ў Віцебскай вобласці

Профилактическая акция по защите детей от чрезвычайных ситуаций стартует в Витебской области

Прафілактычная акцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня грамадзянскай абароны, стартуе сёння ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

З 1 па 5 сакавіка ў агульнаадукацыйных установах - школах, гімназіях і ліцэях - пройдзе "Дзень бяспекі. Увага ўсім!". Яе галоўная задача - фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з дзецьмі па абароне ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.

Запланаваны сустрэчы з работнікамі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, тэматычныя гутаркі і лекцыі па пытаннях забеспячэння бяспечнай жыццядзейнасці, спартыўныя спаборніцтвы, віктарыны і конкурсы. Акрамя таго, пройдуць практычныя трэніроўкі і заняткі па дзеяннях у надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару з удзелам супрацоўнікаў МНС.

Як адзначылі ва ўпраўленні, сучасная грамадзянская абарона Рэспублікі Беларусь з'яўляецца складовай часткай сістэмы нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці краіны. Яна не толькі выконвае задачы пры любых варыянтах разгортвання ваенных дзеянняў і буйнамаштабных тэрарыстычных актаў, у тым ліку ва ўмовах масіраванага прымянення праціўнікам сучасных і перспектыўных сродкаў паражэння, але і прымае ўдзел у абароне насельніцтва і тэрыторый ва ўмовах надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару. Сусветны дзень грамадзянскай абароны ў Беларусі традыцыйна прысвечаны абароне дзяцей ад надзвычайных сітуацый.

У 1935 годзе французскі парламент прапанаваў усім дзяржавам стварыць на сваіх землях зоны, якія падчас ваенных дзеянняў заставаліся б свабоднымі ад канфліктаў. Штогод 1 сакавіка сусветная супольнасць адзначае Сусветны дзень грамадзянскай абароны.