Прафілактычныя абмежавальныя мерапрыемствы ўведзены ў школах Віцебска, Оршы, Полацка і Наваполацка

4 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Прафілактычныя мерапрыемствы абмежавальнага характару ўведзены з 4 лістапада ў агульнаадукацыйных школах Віцебска, Оршы, Полацка і Наваполацка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік галоўнага ўрача Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аляксей Адзееў. Па яго словах, парог захворвання на рэспіраторныя інфекцыі ў абласным цэнтры па стане на 2 лістапада быў перавышаны ў шэсць разоў. Павелічэнне захворвання зафіксавана таксама ў Оршы, Полацку і Наваполацку. Медыкі не сталі чакаць належных для ўвядзення прафілактычных абмежавальных мерапрыемстваў трох дзён перавышэння пароговага ўзроўню захворвання і прынялі папераджальныя меры. У сувязі з гэтым на сем дзён зачыняюцца школы, абмяжоўваецца наведванне хворых у стацыянарных лячэбных установах, бальнічныя лісты будуць выдавацца адразу на пяць дзён. Па дадзеных Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, па стане на 2 лістапада ў вобласці дыягназы "ВРВІ", "ВРЗ", "грып" устаноўлены 6 297 хворым, з якіх 2 878 - дзеці.-0-