Прафпадрыхтоўку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця абмяркуюць на выязной калегіі Мінадукацыі ў Віцебску

24 сакавіка, Мінск /Юлія Ваніна - БЕЛТА/. Выязная калегія Міністэрства адукацыі Беларусі "Аб рабоце ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама па прафесійнай падрыхтоўцы і працаўладкаванні асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця" адбудзецца 26 сакавіка ў Віцебску. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры ВНУ. Удзельнікам пасяджэння будзе прадстаўлены вопыт сумеснай работы ўстаноў адукацыі і прадпрыемстваў па стварэнні працоўных месцаў. Спецыялісты таксама разгледзяць існуючыя праблемы і перспектывы пашырэння магчымасцей прафесійнай падрыхтоўкі і далейшага працаўладкавання для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, у тым ліку інвалідаў. Усяго ў Беларусі налічваецца больш за 26 тыс. дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў. Усебаковай абароне правоў гэтых дзяцей спрыяла прыняцце ў 2004 годзе закона "Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (спецыяльнай адукацыі)". Чаканыя вынікі рэалізацыі праграмы "Дзеці Беларусі" на 2006-2010 гады - паляпшэнне становішча дзяцей у краіне, у тым ліку дзяцей-інвалідаў, стварэнне сістэмы прафесійна-працоўнай і сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў, інтэграцыі іх у грамадства. -0-