Прафсаюзныя інспектары праводзяць маніторынг падрыхтоўкі да ўборачнай у Віцебскай вобласці
На сельскагаспадарчых прадпрыемствах Віцебшчыны тэхнічныя інспектары абласнога і раённых аб'яднанняў прафсаюзаў вядуць маніторынг падрыхтоўкі да ўборачнай.
Папярэдні кантроль за месяц да пачатку жніва будзе спрыяць больш дбайнаму падыходу да яго. Асаблівую ўвагу інспектары звяртаюць на ахову працы рамонтных работ і адпаведнасць тэхнікі, якая будзе задзейнічана ў адказнай аграрнай кампаніі, патрабаванням бяспекі, наяўнасць індывідуальных сродкаў абароны і спецадзення, арганізацыю харчавання. Па фактах выяўленых парушэнняў наймальнікам будуць выдадзены рэкамендацыі для ўстаранення, адзначыў галоўны тэхнічны інспектар абласнога аб'яднання прафсаюзаў Анатоль Сцяпанаў. Выніковая інфармацыя маніторынгу паступіць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.