Прафсаюзныя прававыя прыёмы грамадзян пройдуць 26 студзеня
Штомесячны рэспубліканскі прававы прыём Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пачала праводзіць у сакавіку мінулага года. Калі вясной месцам правядзення прафсаюзных прававых прыёмных сталі раённыя і гарадскія аб'яднанні прафсаюзаў, то з кастрычніка 2015 года кансультацыі праводзяцца таксама і на прадпрыемствах. Кожны апошні чацвер месяца любы жадаючы можа атрымаць адказы па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. Бясплатныя кансультацыі праводзяць 103 прававых інспектары Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якія ў гэты дзень выязджаюць у рэгіёны рэспублікі.
Чарговы прафсаюзны прававы прыём пройдзе 26 студзеня. Месца і час прафсаюзнага прыёму ў вашым раёне можна даведацца ў Віцебскім абласным аб'яднанні прафсаюзаў у галоўнага прававога інспектара Супрунчук Святланы Русланаўны (8-0212) 37-36-12.