Першамайскі прафсаюзны рух у Віцебску

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Святу працы, прайшлі па ўсёй Віцебскай вобласці. Самае масавае з іх - у Віцебску на плошчы Перамогі, дзе ўпершыню сабраліся профсактивісты.

 

Урачыстасць пачалася з прывітання старшыні абласнага аб'яднання прафсаюзаў Івана Вазміцеля, а затым адбылося ўшанаванне лаўрэатаў конкурсаў прафесійнага майстэрства, якія праводзіліся ў мінулым годзе. Кожны пераможца атрымаў званне «Майстар года Віцебшчыны-2016». Дыпломы і кветкі ўручылі 10 лепшым прадстаўнікам прафсаюзных арганізацый, а іх партрэты з'явяцца на Дошцы гонару абласнога аб'яднання. Таксама ў ліку ўзнагароджаных сёння старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый, якія сталі пераможцамі абласных конкурсаў на лепшую пярвічку і арганізацыю работы грамадскага кантролю па ахове працы за 2016 год.

Словы падзякі ў гэты дзень гучалі ў адрас прадстаўнікоў працоўных дынастый прадпрыемстваў і арганізацый сфер аховы здароўя і энергетыкі. Завяршылася мерапрыемства канцэртам мастацкіх калектываў горада з удзелам фіналістаў конкурсу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Новыя імёны Беларусі».

Нягледзячы на непагодлівае надвор'е, вясновы першамайскі настрой перадаваўся ўсім, хто быў на плошчы. Кветкі, шары, лозунгі і выдатны настрой — усё гэта можна было назваць «Прафсаюзны Першамай!»

Алена Усцінава, прэс-служба ФПБ па Віцебскай вобласці

Фота Дзмітрыя Восіпава, «Віцебскія весці»