Прафсаюзы работнікаў аховы здароўя Віцебскай і Бухарскай абласцей заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве на 2024-2026 гады
Вынікам трохдзённага візіту дэлегацыі Віцебскага абласнога прафсаюза аховы здароўя ў Бухару стала афіцыйная дамоўленасць аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве з узбекскімі калегамі. Пагадненне з прафсаюзам Бухарскай вобласці на 2024-2026 гады, якое з беларускага боку падпісаў кіраўнік дэлегацыі, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзімір Плыткевіч, прызвана стаць першым крокам да такога ўзаемадзеяння.
– Наша супрацоўніцтва дазволіць абодвум бакам палепшыць свае метады і падыходы да прафсаюзнай працы, – адзначыў Уладзімір Плыткевіч, падводзячы вынікі візіту. – Вопыт, атрыманы падчас сустрэчы з узбекскімі калегамі, дапаможа рэалізаваць шэраг новых прафсаюзных праектаў. Падчас візіту віцебскіх прафсаюзаў ва Узбекістан, старшыня Бухарскага абласнога савета прафсаюза работнікаў аховы здароўя Ібрахім Ходзіеў пазнаёміў гасцей са структурай абласнога савета, які аб'ядноўвае больш за 56 тысяч членаў прафсаюза. Таксама віцябляне наведалі Бухарскі абласны філіял Рэспубліканскага цэнтра неадкладнай медыцынскай дапамогі і сустрэліся са старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і работнікамі цэнтра.
Таксама ў рамках работы круглага стала прадстаўнікі ўзбекскага рэспубліканскага камітэта галіновага прафсаюза і пярвічных прафсаюзных арганізацый устаноў аховы здароўя Бухарскай вобласці абмеркавалі пытанні павышэння кваліфікацыі прафсаюзных кадраў і замежныя мадэлі прафсаюзнага партнёрства.

Віцебскія і бухарскія прафсаюзы разгледзелі некалькі пытанняў, якія тычацца працы з моладдзю, развіцця супрацоўніцтва прафсаюзаў па абмене вопытам, падтрымцы ў галіне абароны правоў і інтарэсаў медыцынскіх работнікаў, развіццё сацыяльнага партнёрства.