Прафсаюзы Віцебскага, Пскоўскага і Смаленскага прафаб'яднанняў ставяць сваёй задачай дамагацца канструктыўнага ўзаемадзеяння
«Паміж прафсаюзамі нашых абласцей добра наладжаны камунікацыі, гэта дазваляе нам праводзіць сумесныя мерапрыемствы па абмене вопытам, нашы спецыялісты удзельнічаюць у семінарах і канферэнцыях па праблемах павышэння эфектыўнасці дзейнасці прафсаюзных органаў і развіцця сацыяльнага партнёрства», - адзначыў у прывітальным слове старшыня ВААП Іван Вазьміцель.
Дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву (трохбаковае супрацоўніцтва Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў з Пскоўскім і Смаленскім прафаб’яднаннямі было наладжана яшчэ ў 1991 годзе – прадм. аўтара), рэалізаваны шэраг сумес ных праектаў і ўмацаваліся міжнародныя сувязі паміж прафсаюзамі. Толькі ў 2016 годзе прафсаюзнымі арганізацыямі суседніх абласцей праведзена звыш 17 мерапрыемстваў па розных напрамках дзейнасці.
Старшыня Смаленскага прафаб’яднання Яўген Максіменка высока ацаніў дзейнасць беларускіх прафсаюзаў, у прыватнасці Аршанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў (старшыня Васіль Муранкоў) у сферы занятасці насельніцтва. Расіяне адзначылі станоўчы вопыт беларускіх калег, якія сумесна з органамі ўлады актыўна праводзяць работу па працаўладкаванні грамадзян.
Па выніках работы сумеснай прэзідыума былі выпрацаваны прапановы аб неабходнасці ўнясення змяненняў у трохбаковае пагадненне аб аказанні бясплатнай прававой дапамогі прафсаюзнымі юрыстамі грамадзянам – беларусам у расійскіх рэгіёнах, расіянам – у нас. «Неабходнасць карэкціроўкі дакумента прадыктавана сітуацыяй, якая склалася на рынку працы, а таксама ўдакладненнем шэрагу арганізацыйных і юрыдычных пытанняў», - пракаментаваў Іван Вазьміцель.
Бакі дамовіліся аказваць садзейнічанне грамадзянам у пытаннях працаўладкавання і сацыяльнай абароны на рынках працы суседніх тэрыторый Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
У ходзе візіту расійскія калегі азнаёміліся з сацыяльна-вытворчымі аб'ектамі РВУП «Аршанскі льнокамбінат». На льнокамбінаце іх сустракалі намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце Сяргей Сідзін і старшыня прафкама Алена Кавецкая.
На льнокамбінаце з пачаткам маштабнага тэхнічнага пераўзбраення ў 2014 годзе не толькі павысілася канкурэнтаздольнасць прадукцыі за кошт паляпшэння якасных характарыстык і зніжэння працавыдаткаў, але і значна палепшыліся ўмовы працы. Праведзены комплекс мерапрыемстваў па рамонце санітарна-бытавых і дапаможных памяшканняў, рамонт даху і фасадаў. Таксама ў працэсе мадэрнізацыі ў цэхах устаноўлены сістэмы кліматызацыі з выкарыстаннем спецыяльнага абсталявання, прадугледжанага для працы ва ўмовах шкодных вытворчых умоў і забяспечваючага пастаянны тэмпературны і вільгасны рэжым на працягу ўсяго года. Усё гэта дазволіла палепшыць умовы працы, знізіць вытворчы траўматызм і прадухіліць прафзахворванні. Але, безумоўна, бясспрэчным дасягненнем льнокамбіната з'яўляецца дзеючы калектыўны дагавор, у якім акрамя прадугледжаных працоўным заканадаўствам гарантый, улічаны ўсе бакі жыцця калектыву. Асаблівая ўвага надаецца аздараўленню работнікаў. На гэтыя мэты за 5 месяцаў бягучага года зрасходавана 17,6 тысяч рублёў.
Алена Усцінава, прэс-служба ФПБ па Віцебскай вобласці.