Прафтэхвучльні Віцебскай вобласці за пяць гадоў набылі абсталявання больш чым на Br7 млрд.

25 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Звыш Br7 млрд. накіравана на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных устаноў сістэмы прафтэхадукацыі Віцебскай вобласці за апошнія пяць гадоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні адукацыі Віцебскага аблвыканкама. У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця прафтэхадукацыі на 2006-2010 гады прафтэхвучэльні і каледжы набылі амаль 300 адзінак тэхналагічнага абсталявання, сельгас тэхнікі, сельгас машын, 19 камп'ютарных класаў. На гэтыя мэты зрасходавана Br6 млрд. бюджэтных сродкаў, Br1 млрд. пазабюджэтных сродкаў, заробленых самімі навучальнымі ўстановамі, больш Br200 млн. накіравалі прадпрыемствы-шэфы. Як адзначылі ва ўпраўленні, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дазваляе павысіць якасць падрыхтоўкі маладых рабочых і дае магчымасць навучальным установам больш актыўна развіваць вытворчую дзейнасць. Штогод даходы ад такой дзейнасці складаюць каля Br10 млрд. У Віцебскай вобласці 31 прафесійна-тэхнічная навучальная ўстанова ажыццяўляе падрыхтоўку рабочых больш чым па 60 вучэбных спецыяльнасцях па больш чым 150 прафесіях. Штогод у залежнасці ад патрэб рынку адкрываецца падрыхтоўка па 10-15 новых прафесіях. У рэгіёне працуюць 6 прафесійна-тэхнічных каледжаў, 22 прафесійныя ліцэі, 3 прафтэхвучэльні. У бягучым годзе на навучанне прыняты звыш 4 тыс. выпускнікоў базавых і сярэдніх агульнаадукацыйных школ.-0-