Праграма (афіша) IFMC-2018 — ХХХI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску

Праграма (афіша) IFMC 2018 — ХХХI Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску, інфармацыя аб кошце квіткоў.

 

21 ЛІСТАПАДА (серада)

18.00
Канцэртная зала «Віцебск», ложа А

«МУЗЕЙ-АРХІЎ»

Адкрыццё выставы-інсталяцыі, прысвечанай 30-годдзю фестывалю 

Уваход вольны.
18.00
Канцэртная зала «Віцебск», ложа А

«ДЫЯЛОГ З САБОЙ»

Адкрыццё выставы мастацкай фатаграфіі
АННА МАЙСЕЮК-БАРКОЎСКАЯ, Літва 

Уваход вольны.
18.00
Канцэртная зала «Віцебск», ложа А

«ПЛАСТЫКА ФАРМЫ»

Адкрыццё выставы скульптур
АНДРЭЙ ВАРАБ’ЁЎ, Беларусь 

Уваход вольны.
18.30
Канцэртная зала «Віцебск», ложа А

Танцавальны перформанс 
«LITTLE JOY / МАЛАЯ РАДАСЦЬ» 16+ 

Харэаграфія: Джошуа Монтень.
«JOSHUA MONTEN COMPANY», Швейцарыя 

Уваход вольны.
19.00
Канцэртная зала «Віцебск», вялікая зала

I аддзяленне
УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXXI
Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску
Прэзентацыя ўдзельнікаў Міжнароднага конкурсу сучаснай харэаграфіі

II аддзяленне
Спектакль без слоў, фестывальная версія
«КАЛІГУЛА» 16+
Музыка: Павел Акімкін.
Рэжысёр-харэограф: Сяргей Зямлянскі.
Маскоўскі Губернскі тэатр пад кіраўніцтвам Народнага артыста Расіі Сяргея Безрукава, Расія

У аснове пастаноўкі – не толькі сюжэт аднайменнай п'есы Альбера Камю, але і гістарычныя матэрыялы, сюжэты мастацкіх твораў іншых аўтараў. Спектакль пастаўлены ў жанры «пластычнай драмы» – без слоў. Пры гэтым стварэнне мастацкіх вобразаў адбываецца з дапамогай пластыкі цела і музычных акцэнтаў, з выкарыстаннем характэрных танцавальных элементаў, сцэнаграфіі, візуальных эфектаў.

Кошт білета: 18.00 – 30.00 рублёў
Квіткі ў касах горада і на www.kvitki.by

22 ЛІСТАПАДА (чацвер)

19.00
Канцэртная зала «Віцебск», вялікая зала

Балет у дзвюх дзеях
«ЛЯГУШКА-ЦАРЭЎНА» 12+
Музыка: П.І. Чайкоўскі.
Харэаграфія: Раду Паклітару.
Тэатр «КІЕЎ МАДЭРН-БАЛЕТ», Украіна

«ЛЯГУШКА-ЦАРЭЎНА» Раду ПАКЛІТАРУ распавядае пра чалавечае быццё, пра вечныя маральныя прынцыпы. Новая гісторыя прывядзе караля да сапраўднага кахання не праз сто гадоў, а праз восем стагоддзяў. А ў каралеўскім палацы паселяцца дзіўныя казачныя героі.

Кошт білета: 15.00 – 25.00 рублёў
Квіткі ў касах горада і на www.kvitki.by

23 ЛІСТАПАДА (пятніца)

19.00
НАДТ ім. Я. Коласа

I аддзяленне.
Танцавальны перформанс
«ПАВЕТРА» 18+
Музыка: Дзмітрый ЛАДЭС / AORTHA. Выкарыстоўваецца музыка І.С. БАХА.
Пастаноўка: Вольга ЛАБОЎКІНА.
Артысты: Аляксандр ФІЛІПАЎ, Сяргей ТОЛКАЧ, Вольга ЛАБОЎКІНА.

II аддзяленне.
Балет-сюіта
«TOLSTOY» 12+
Музыка класічных і сучасных кампазітараў.
Харэаграфія: Аляксей Растаргуеў, Дзмітрый Анціпаў, Юлія Бачава, Аляксандр Магілёў, Канстанцін Кейхель, Павел Глухоў.
Пермскі тэатр «БАЛЕТ ЯЎГЕНА ПАНФІЛОВА», Расія 

«У гэтай пастаноўцы мы гуляем з ідэяй свабоды, паветра як прасторы імкненняў…» «Ідэя вітае ў паветры…», «…гэта мая аддушына», «у іх адносінах не было паветра». Што застаецца, калі знікае паветра? 

На працягу ўсяго вечара будуць паказаны танцавальныя мініяцюры, аб'яднаныя ў балет-сюіту «TOLSTOY». Іх аб'ядноўвае агульная тэма – творчасць Льва ТАЛСТОГА, 190-годдзе якога сёлета адзначае ўвесь свет. У праграму вечара ўвайшлі працы Аляксея РАСТАРГУЕВА, Паўла ГЛУХОВА, Юліі БАЧЭВАЙ, Аляксандра МАГІЛЁВА, Канстанціна КЕЙХЕЛЯ. 

Кошт білета: 12.00 – 15.00 рублёў 
Білеты ў касах горада і на www.kvitki.by

24 ЛІСТАПАДА (субота)

16.00
Канцэртная зала «Віцебск», вялікая зала

I аддзяленне.
Фінал МІЖНАРОДНАГА КОНКУРСУ СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФІІ. Частка першая

II аддзяленне.
Харэаграфічны спектакль 
«ПАНОПТЫКУМ» 12+
Музыка: Сяргей Іваноў.
Харэаграфія: Аляксей Растаргуеў.
Пермскі тэатр «БАЛЕТ ЯЎГЕНА ПАНФІЛАВА», Расія 

Уявіце, што рэчаіснасць шматмерная, і ў вас ёсць магчымасць зазірнуць у яе адлюстраванне. Гэта свет Паноптыкума. Прастора, дзе час замкнёны ў кола. Уяўленне нараджае Неабходнасць. Сіла – бязвольная. Мы прапануем прайсці па пакоях Паноптыкума і адказаць на пытанне: «што ёсць Свабода»?

Кошт білета: 12.00 – 23.00 рублёў 
Квіткі ў касах горада і на www.kvitki.by
19.00
Канцэртная зала «Віцебск», вялікая зала

I аддзяленне.
Фінал МІЖНАРОДНАГА КОНКУРСУ СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФІІ. Частка другая

II аддзяленне.
Спектакль-трыб'ют
«ЗОРКА 62090» 12+
Музыка: Віктар Цой.
Харэаграфія: Сяргей Райнік.
Пермскі тэатр «БАЛЕТ ЯЎГЕНА ПАНФІЛАВА», Расія 

Спектакль-трыб'ют – гэта адначасова прысвячэнне і пасланне, не проста створанае на аснове музыкі і вершаў Віктара Цоя. Гэта даніна асабліваму стану, які адчувалі ўсе, хто калі-небудзь чуў інтанацыйныя акорды гэтага музыканта. Яго ментальнасць здавалася незямной, а музыка – касмічнай. Увесь яго знешні выгляд, акцэнт і інтанацыі голасу былі толькі пацвярджэннем стаўлення да свету будучыні.

Кошт білета: 12.00 – 23.00 рублёў 
Квіткі ў касах горада і на www.kvitki.by

25 ЛІСТАПАДА (нядзеля)

18.00
Канцэртная зала «Віцебск», вялікая зала

I аддзяленне.
Урачыстае закрыццё XXXI Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску
Цырымонія ўзнагароджання і выступленне лаўрэатаў міжнароднага конкурсу

II аддзяленне.
Спектакль
«УВЕРТЮРЫ РОСІНІ» 16+
Музыка: Джаакіна Расіні.
Харэаграфія: Маўра Астолфі.
«SPELLBOUND CONTEMPORARY BALLET», Італія 

Кошт білета: 18.00 – 30.00 рублёў 
Квіткі ў касах горада і на www.kvitki.by