Праграма "Чысты горад" будзе рэалізавана ў Віцебскай вобласці ў 2011-2015 гадах

25 жніўня, Дубровенскі раён /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці ў 2011-2015 гадах будзе рэалізавана праграма "Чысты горад". Пра гэта паведаміў сёння на выязным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама ў Дубровне старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Праграма заклікана забяспечыць рост перапрацоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў, арганізацыю раздзельнага збору смецця ў Віцебску, Полацку, Оршы, Наваполацку. Праектам таксама прадугледжваецца будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода ў абласным цэнтры з удзелам замежнага інвестара і прыцягненне замежных партнёраў да будаўніцтва ўстаноўкі па дэгазацыі палігона цвёрдых бытавых адходаў.-0-