Праграма лаяльнасці для шматдзетных сем'яў прадугледжана ў Віцебскім універмагу
Зніжку ў 10-11,5% на тавары беларускай вытворчасці з асартыменту сацыяльна значных можна атрымаць, прад'явіўшы пасведчанне шматдзетнай сям'і.
Па зніжаных цэнах прадаюць бялізну для нованароджаных і дзяцей ясельнага ўзросту (швейныя і трыкатажныя вырабы, не менш за 4 разнавіднасці), панчошна-шкарпэткавыя вырабы, вучнёўскія сшыткі, санітарна-гігіенічныя папяровыя вырабы, сінтэтычныя мыйныя сродкі, дзіцячае, туалетнае і крэм-мыла. Падрабязны спіс можна даведацца ў адпаведнай секцыі Віцебскага ўнівермага.
Наталля Камлёва, "Віцебскія весці"