Праграма мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната коштам Br500 млрд. будзе рэалізавана да 2014 года

5 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. На мадэрнізацыю РВУП "Аршанскі льнокамбінат" на працягу 2010-2013 гадоў плануецца накіраваць з розных крыніц больш за Br500 млрд, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня канцэрна "Беллегпрам" Генадзь Вырко. У канцэрне падрыхтаваны праект праграмы па мадэрнізацыі прадпрыемства, якая прадугледжвае поўнае абнаўленне абсталявання, тэхналогій і вытворчых магутнасцей. Да рэалізацыі першага этапу праграмы коштам больш за Br500 млрд прадугледжваецца прыступіць ужо ў бягучым годзе, адзначыў кіраўнік канцэрна. У далейшым пры наяўнасці якаснага ільнавалакна прадпрыемства зможа пачаць другі этап мадэрнізацыі, папярэдні кошт якога ацэньваецца ў Br650 млрд. Праграма цалкам прапрацавана і знаходзіцца на зацвярджэнні. Генадзь Вырко таксама паведаміў, што ў 2011 годзе ў цэлым па прадпрыемствах канцэрна плануецца павялічыць аб'ём інвестыцый у асноўны капітал прыкладна на 17% у параўнанні з 2010 годам да Br430 млрд. Цяпер "Беллегпрам" рэалізуе маштабную праграму па мадэрнізацыі прадпрыемстваў, перш за ўсё тэкстыльнай галіны і скураперапрацоўкі, разлічаную да 2015 года. Па выніках працы за 9 месяцаў чысты прыбытак прадпрыемстваў "Беллегпрама" вырас прыкладна ў 12 разоў у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года. Прырост аб'ёмаў вытворчасці прадукцыі склаў амаль 15% у супастаўных цэнах, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склалася на ўзроўні 11,6%, таксама выконваецца паказчык па энергазберажэнні, дадаў старшыня канцэрна. У Віцебску Генадзь Вырко прыняў удзел у выставе прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна, арганізаванай на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, а таксама ў рабочай нарадзе старшыні аблвыканкама Аляксандра Касінца з кіраўнікамі прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці вобласці.-0-