Працавітысць на прадпрыемствах Віцебскай вобласці ў студзені-красавіку павялічылася ў 1,5 разы
6 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Тэмп росту прадукцыйнасці працы на прадпрыемствах Віцебскай вобласці ў студзені-красавіку бягучага года склаў 150%, паведаміў сёння журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Тэмп росту валавога рэгіянальнага прадукту па выніках чатырох месяцаў склаў 110%, экспарт тавараў перавысіў аналагічны паказчык студзеня-красавіка 2010 года на 35%. Нягледзячы на тое, што сальда знешнегандлёвага абароту ў першым квартале бягучага года было адмоўным з-за ўвозу угнаенняў, у студзені-красавіку рэгіён выйшаў на станоўчы паказчык у памеры $2 млн.
Разам з тым старшыня аблвыканкама канстатаваў, што праблемай рэгіёна застаецца прамысловы комплекс. У значнай часткі прадпрыемстваў знос асноўных фондаў перавышае 90%, а на некаторых, як напрыклад, на Віцебскім футравым камбінаце - 100%. На мадэрнізацыю прамысловага комплексу, па папярэдніх даных, спатрэбіцца Br7 трлн.
У найбліжэйшай пяцігоддзі ў вобласці трэба будзе рэалізаваць 19 інавацыйных праграм па асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця, у адпаведнасці з якімі будуць створаны новыя вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі з высокім дабаўленым коштам. Гэта дазволіць да 2015 года забяспечыць рост валавога рэгіянальнага прадукту ў 2 разы да ўзроўню 2010 года, павялічыць экспарт тавараў і паслуг у 2,6 раза і выйсці на станоўчае сальда знешняга гандлю ў 2015 годзе ў памеры $250 млн.-0-