Вытворчасьць брыкетаў са льнотрасты наладжана на пяці льназаводах Віцебскай вобласьці

1 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Вытворчасць брыкетаў са льну-трасты наладжана на пяці ільнозаводах Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ААТ "Віцебскабллён". У падсобных цэхах на Пастаўскім, Верхнядзвінскім, Мёрскім, Коханаўскім (Талачынскі раён) і Арэхаўскім (Аршанскі раён) ільнозаводах устаноўлены прэсы для брыкетавання літоўскай вытворчасці коштам 54 тыс. еўра кожны. Яны былі закуплены ў зімовы перыяд за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Магутнасць кожнага прэса дазваляе выпускаць да 450 кг прадукцыі ў гадзіну. Пакуль заводы толькі асвойваюць новае абсталяванне. За студзень-люты выпушчана 165 т ільнабрыкетаў на агульную суму Br42 млн. Прадукцыя рэалізавана насельніцтву і прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У далейшым прадпрыемствы таксама плануюць наладзіць экспартныя пастаўкі. Рэалізацыя праекта абумоўлена неабходнасцю ўцягвання ў вытворчы абарот льну-трасты, якая раней заставалася на ільнозаводах у якасці адходаў асноўнай вытворчасці або часткова спальвалася. "Выраб брыкетаў дазволіць прадпрыемствам атрымаць дадатковую выгаду і арганізаваць замкнёную вытворчасць", - адзначылі ў аб'яднанні. Тэрмін акупімасці праектаў складае каля пяці гадоў. У склад ААТ "Віцебскабллён" уваходзіць 19 ільнозаводаў вобласці, на якіх занята каля 2,1 тыс. чалавек.-0-