Вытворчасць па выпуску пелет неабходна стварыць пры кожным лясгасе Віцебскай вобласці - І.Бамбіза

14 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза лічыць неабходным у кожным лясгасе Віцебскай вобласці на працягу двух гадоў стварыць прадпрыемства па выпуску пелет з адходаў драўніны. Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Выпуск драўняных пелет з'яўляецца выгаднай вытворчасцю, паколькі ўся прадукцыя запатрабавана за мяжой. Адна тона гэтага паліва з адходаў на еўрапейскім рынку каштуе каля 80 еўра. Тэхналогія яго атрымання адпрацавана, акрамя таго, на яго аснове можна наладзіць вытворчасць паліўных брыкетаў з апілак, якія таксама карыстаюцца попытам на замежных рынках. Вытворчасць пелет у верасні бягучага года плануе пачаць ААТ "Віцебскдрэў". Падобныя вытворчасці ў бліжэйшы час таксама з'явяцца ў Гарадоцкім, Полацкім, Суражскім, Расонскім лясгасах.-0-