Вытворчасць па выпуску віна запусцілі на базе былога Полацкага вінаробнага завода
У Полацку на новым вытворча-гандлёвым унітарным прадпрыемстве «Вінны майстар» прыступілі да выпуску прадукцыі.
Ва ўрачыстым адкрыцці вытворчасці прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, кіраўніцтва Полацкага раёна, Белкаапсаюза, Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства, якое з'яўляецца заснавальнікам ПГУП «Вінны майстар». Перарэзаўшы чырвоную стужку, ганаровыя госці націснулі сімвалічную кнопку пуску вытворчасці, азнаёміліся з цэхам разліву і абмеркавалі напрамкі развіцця прадпрыемства. У прыватнасці, акцэнт быў зроблены на пытаннях цэнавай палітыкі, рэалізацыі прадукцыі і яе якасці.
Такім чынам, полацкія вінаробы прыступілі да рэалізацыі праекта па арганізацыі вытворчага працэсу па выпуску алкагольнай прадукцыі на базе комплексу будынкаў былога «Полацкага вінаробнага завода». На прадпрыемстве, якому перададзены асноўныя сродкі – нерухомасць і абсталяванне былога віназавода, плануецца стварыць парадку 80 рабочых месцаў, больш за 50 работнікаў ужо залічаны ў штат. Па папярэдніх падліках, па меры павелічэння аб'ёмаў вытворчасці і асваення выпуску новых відаў прадукцыі памер падатковых плацяжоў у бюджэт складзе не менш за 3,5 млн. рублёў у год.