Вытворчасць спажывецкіх тавараў у Віцебскай вобласці з 2006 года вырасла ў 1,7 раза

Рэалізацыя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці на 2006-2010 гады дазволіла павялічыць выпуск спажывецкіх тавараў у 1,7 раза. Стабільна прырастае вытворчасць палімернай плёнкі, экскаватараў, мэблі, ільновалокна, дывановых вырабаў, абутку, прадуктаў малочнай і мясной перапрацоўкі. Розначны тавараабарот і экспарт тавараў узраслі ў 1,9 раза. У вобласці працуюць 4,7 тыс. магазінаў, 39 гандлёвых цэнтраў, 96 фірменных магазінаў, 63 рынкі. Для абслугоўвання жыхароў малых вёсак, дзе адсутнічае стацыянарная гандлёвая сетка, задзейнічаны 134 аўтамагазіны: двойчы на тыдзень яны забяспечваюць таварамі 4,5 тыс. населеных пунктаў, у якіх пражываюць 80,6 тыс. чалавек. Інвестыцыі ў асноўны капітал за час дзеяння праграмы выраслі больш чым у 2 разы. 20 кастрычніка. Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. З 2006 года па верасень 2010-га вытворчасць прамысловай прадукцыі ў Віцебскай вобласці ўзрасла ў 1,4 раза да ўзроўню 2005 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама. Рэалізацыя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці на 2006-2010 гады дазволіла павялічыць выпуск спажывецкіх тавараў у 1,7 раза. Стабільна прырастае вытворчасць палімернай плёнкі, экскаватараў, мэблі, ільновалокна, дывановых вырабаў, абутку, прадуктаў малочнай і мясной перапрацоўкі. Розначны тавараабарот і экспарт тавараў узраслі ў 1,9 раза. У вобласці працуюць 4,7 тыс. магазінаў, 39 гандлёвых цэнтраў, 96 фірменных магазінаў, 63 рынкі. Для абслугоўвання жыхароў малых вёсак, дзе адсутнічае стацыянарная гандлёвая сетка, задзейнічаны 134 аўтамагазіны: двойчы на тыдзень яны забяспечваюць таварамі 4,5 тыс. населеных пунктаў, у якіх пражываюць 80,6 тыс. чалавек. Інвестыцыі ў асноўны капітал за час дзеяння праграмы выраслі больш чым у 2 разы. За 2006-2009 гады на тэхнічнае пераўзбраенне, рэканструкцыю і мадэрнізацыю прамысловых прадпрыемстваў, укараненне новых тэхналогій і рэалізацыю мерапрыемстваў па выпуску новай канкурэнтаздольнай прадукцыі прыцягнута звыш Br8 трлн. інвестыцый. Удзельная вага новай прадукцыі ў аб'ёме прамысловай вытворчасці склала 25,2%, доля сертыфікаванай прадукцыі перавысіла 64%.-0-