Вытворчасць прадукцыі, тавараў і паслуг у Віцебскай вобласці за 2011-2015 гады ўзрасце ўдвая

25 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Віцебская вобласць да 2015 года плануе давесці тэмп росту вытворчасці прадукцыі, тавараў і паслуг да 200% да ўзроўню 2010 года. Аб гэтым заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец сёння на абласным сходзе ўдзельнікаў чацвёртага Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Такі высокі тэмп росту будзе забяспечаны за кошт мадэрнізацыі дзейных вытворчасцей, будаўніцтва новых прадпрыемстваў. Да 2015 года ў вобласці плануецца стварыць больш за тысячу новых прадпрыемстваў, з іх 640 - у малых гарадах. Пры гэтым значная роля будзе адводзіцца развіццю інавацыйных вытворчасцей. Да 2015 года доля інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме вытворчасці складзе 21%. Аб'ём інвестыцый у развіццё рэгіёна на працягу 2011-2015 гадоў складзе Br42 трлн., пры тэмп роста за пяцігоддзе 203% да ўзроўню 2010 года. Аднак асноўнымі паказчыкамі работы прадпрыемстваў будуць рэнтабельнасць продажаў і прадукцыйнасць працы, падкрэсліў Аляксандр Косінец. Гэта дазволіць давесці памер сярэдняй заработнай платы да $1 тыс. у эквіваленце. Развіццё чалавечага патэнцыялу ў наступнай пяцігодцы застаецца прыярытэтам дзяржавы. Плануецца, што праз пяць гадоў выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў і паслуг на душу насельніцтва ў рэгіёне складзе Br56,2 млн. На працягу 2011-2015 гадоў у вобласці будзе пабудавана 18 школ, 21 дзіцячы сад, 12 паліклінік. "Прыярытэтнымі напрамкамі нашага руху наперад з'яўляюцца развіццё чалавечага патэнцыялу як асноўнага фактара развіцця дзяржавы, падтрыманне дзелавой ініцыятывы, укараненне ў вытворчасць высокатэхналагічных распрацовак і новых тэхналогій, нарошчванне экспарту, забеспячэнне інавацыйнага развіцця рэгіёна", - заключыў губернатар.-0-