Вытворчасьць сілавых кабеляў высокага напружання ўпершыню асвоена на віцебскім прадпрыемстве "Энергакомплект".

11 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Вытворчае аб'яднанне "Энергакамплект" з Віцебска першым у Беларусі асвоіла вытворчасць сілавых кабеляў сярэдняй і высокай напругі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар таварыства Валерый Кручонкаў. Новы від прадукцыі прызначаны для электраэнергетыкі і з'яўляецца імпартазамяшчальным. Па словах Валерыя Кручонкава, яго асваенне дазволіць скараціць імпарт у Беларусь аналагічнай прадукцыі ў сярэднім на $40 млн.-$50 млн. у год. Вытворчасць кабеля ажыццяўляецца на эксклюзіўным абсталяванні фінскай вытворчасці з замежнай і айчыннай сыравіны. Кошт беларускага кабеля сярэдняй і высокай напругі ў сярэднім будзе на 10% ніжэйшы за кошт аналагічнай прадукцыі замежных вытворцаў. Выпуск кабеляў сярэдняй і высокай напругі з'яўляецца часткай інвестыцыйнага праекта па развіцці прадпрыемства, разлічанага на перыяд да 2011 года. Агульны аб'ём прадугледжаных укладанняў ацэньваецца ў Br50 млрд. Цяпер наменклатура прадукцыі, якая выпускаецца, складае звыш 6,5 тыс. марка-памераў. Кабелі, якія выпускаюцца на "Энергакамплекце", выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве, электраэнергетыцы, сувязі, аўтамабілебудаванні, газа- і нафтаздабычы. Прадукцыя прадпрыемства праз уласную дылерскую сетку рэалізуецца ў Беларусі і Расіі. Прадукцыя мае беларускі і расійскі сертыфікаты, якія сведчаць аб адпаведнасці сістэме менеджменту якасці патрабаванням СТБ ІСО 9001-2001 і РСТ ІСО 9001-2001. "Энергакамплект" з'яўляецца членам асацыяцыі "Электрокабель", якая аб'ядноўвае 65 кабельных заводаў краін СНД, і ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых. За студзень-красавік 2009 года прадпрыемствам выпушчана прамысловай прадукцыі ў супастаўных цэнах на Br68 млрд. Экспартавана прадукцыі амаль на $8 млн. Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі каля Br3 млрд. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года тэмпы росту выпуску прадукцыі і экспарту знізіліся.-0-