Пракуратура Віцебскай вобласці 1 красавіка адкрывае пастаянную гарачую лінію
28 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Пракуратура Віцебскай вобласці 1 красавіка адкрывае пастаянную "гарачую лінію", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старэйшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці па прававым забеспячэнні, інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Ірына Таўтын.
Званкі аб падрыхтоўваемых або ўчыненых злачынствах, аб фактах карупцыі, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і іншых парушэннях закона будуць прымацца ад насельніцтва кругласутачна ў аўтаматычным рэжыме па тэлефонным нумары (8-0212) 47-52-19. Затым у адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян кожнае паведамленне будзе вывучацца работнікамі пракуратуры з наступным рэагаваннем на яго.
Адкрыццё "гарачай лініі" заклікана ўмацаваць узаемадзеянне жыхароў рэгіёна з прадстаўнікамі праваахоўных органаў, зрабіць яго больш актыўным і эфектыўным, а таксама павысіць выяўляльнасць злачынстваў, адзначыла Ірына Таўтын.
За студзень-люты ў Віцебскай вобласці было ўчынена больш за 2 тыс. злачынстваў, што на 23,6% менш у параўнанні з аналагічным узроўнем мінулага года. Колькасць рэцыдыўных злачынстваў зменшылася на 28%, учыненых у стане алкагольнага ап'янення - на 4%, сярод падлеткаў - на 27,5%. Раскрывальнасць злачынных праяў склала 63,8%, палепшыўшыся ў параўнанні са студзенем-лютым мінулага года на 6,9%. -0-