Пракуратура Віцебскай вобласці арганізавала цыкл навучальных семінараў па вывучэнні дзеючага крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства

Адпраўным пунктам семінарскай плеяды стаў г. Віцебск. На базе УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці праведзены сумесны семінар.

Ва ўчебным мерапрыемстве прынялі ўдзел пракурорскія работнікі і следчыя абласных ведамстваў, а таксама г. Віцебска, Гарадоцкага, Лёзненскага, Бешанковіцкага, Шумілінскага, Віцебскага раёнаў, Віцебскай транспартнай пракуратуры.

Мэта семінара: недапушчэнне памылак у правапрымяняльнай дзейнасці органаў пракуратуры і следства.

У ходзе навучальнага мерапрыемства пракурорамі і следчымі дэталёва вывучаны новаўвядзенні ў крымінальна-прававой сферы, абмеркаваны праблемныя моманты прымянення закона пры кваліфікацыі злачынстваў, расследаванні крымінальных спраў, падтрыманні дзяржаўнага абвінавачвання ў судзе, рэалізацыі іншых наглядных функцый пракуратуры.

З улікам зональнага прынцыпу падобныя навучальныя семінары адбудуцца ў трох буйных рэгіёнах Віцебшчыны.

Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці