Пракуратура выявіла парушэнні працоўнай дысцыпліны ў РУП "Віцебскаўтадар"
Парушэнні працоўнай дысцыпліны выяўлены ў РУП "Віцебскаўтадар", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласці Наталля Калпакова.
Парушэнні на прадпрыемстве і яго структурных падраздзяленнях у рэгіёнах вобласці былі ўстаноўлены пры правядзенні праверкі выканання патрабаванняў працоўнага заканадаўства, заканадаўства аб ахове працы, дырэктыў №1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны" і №3 "Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы", заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў і аб захаванасці ўласнасці.
Былі ўстаноўлены неадзінкавыя факты парушэння зацверджаных графікаў адпачынкаў на год. Часта ў заявах работнікаў аб пераносе працоўных адпачынкаў не выконваліся патрабаванні заканадаўчых нормаў аб указванні прычын такіх пераносаў, не ўтрымлівалася пісьмовых просьбаў аб неабходнасці пераносу.
Акрамя таго, устаноўлены факты неазнаёмлення работнікаў з выдаванымі ў дачыненні да іх загадамі па асабістым складзе, у тым ліку адсутнасці звестак аб азнаёмленні работнікаў з загадамі аб прыцягненні іх да дысцыплінарнай адказнасці.
Таксама ўстаноўлены парушэнні пры прыцягненні работнікаў да працы ў выхадныя дні. У прыватнасці, да загадаў аб прыцягненні да працы ў выхадныя дні не прыкладзены звесткі аб згодзе работнікаў на выкананне такой працы. У некаторых загадах адсутнічалі звесткі аб азнаёмленні з імі работнікаў.
"Выкананне патрабаванняў заканадаўства аб захаванасці ўласнасці таксама выклікала шэраг нараканняў", - падкрэсліла Наталля Калпакова, адзначыўшы, што па выніках праверкі зроблена выснова аб несвоечасова праводзімай іскава-прэтэнзійнай рабоце. "Віцебскаўтадар" з'яўляецца прадпрыемствам дзяржаўнай формы ўласнасці, у сувязі з чым праца па спагнанні пратэрмінаванай запазычанасці павінна быць своечасовай, нягледзячы на тое што парадак вядзення іскава-прэтэнзійнай работы, тэрміны накіравання прэтэнзійных лістоў заканадаўствам не ўстаноўлены", - дадала пракурор.
Асобныя недахопы ёсць і ў рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, канстатавала Наталля Калпакова. Так, не ўсюды грамадзянам растлумачаны парадак абскарджавання адказаў на звароты, не на ўсіх зваротах прастаўлены рэгістрацыйныя штампы.
У выніку праведзеных праверак у адрас генеральнага дырэктара прадпрыемства накіравана прадстаўленне аб устараненні адзначаных парушэнняў заканадаўства, а таксама прычын і ўмоў, што ім спрыяюць. Гаррайпракурорамі таксама прыняты меры пракурорскага рэагавання.