Пракуратуры ў некалькіх гарадах Беларусі, у тым ліку і на Віцебшчыне, будуць аб'яднаны.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 4 сакавіка падпісаў указ №113 «Аб удасканаленні сістэмы органаў пракуратуры». У адпаведныя адзіныя ведамствы аб'ядноўваюцца пракуратуры Аршанскага раёна і Оршы, Полацкага раёна і Полацка, Пінскага раёна і Пінска, а таксама Баранавіцкага раёна і Баранавічаў.
Прадугледжваецца таксама аб'яднанне раённых пракуратур у Брэсце, Гродне, Віцебску, Магілёве і Бабруйску. Рэарганізацыя накіравана на аптымізацыю структуры і штатнай колькасці адпаведных пракуратур, у тым ліку за кошт скарачэння кіраўніцкага складу, эканомію бюджэтных сродкаў.
Падрыхтавала Алена СЫС. «Віцебскі рабочы»