Пракуроры ў 2012 годзе запатрабавалі прыцягнуць да адказнасці больш за сотню чыноўнікаў у Віцебскай вобласці

Прокуроры в 2012 году потребовали привлечь к ответственности более сотни бюрократов в Витебской области

Пракуроры ў 2012 годзе запатрабавалі прыцягнуць да адказнасці больш сотні бюракратаў у Віцебскай вобласці. Аб выніках праверак выканання заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб карэспандэнту БЕЛТА распавёў намеснік пракурора Віцебскай вобласці Георгій Каранько.

Пракуратура вобласці пастаянна ажыццяўляе нагляд за выкананнем закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", Дырэктывы №2 "Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату". У мінулым годзе органамі пракуратуры вобласці на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях праведзена амаль сотня праверак выканання заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, па выніках якіх кіраўнікам органаў кіравання, устаноў і прадпрыемстваў унесена 77 прадстаўленняў, афіцыйна папярэджана аб недапушчальнасці парушэнняў закона 33 службовыя асобы. Па пастановах і патрабаваннях пракурораў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 96 службовых асоб, да адміністрацыйнай - 16 чалавек.

Так, органамі пракуратуры вобласці ў мінулым годзе праведзена праверка выканання патрабаванняў Дырэктывы №2 у падраздзяленнях архітэктуры і будаўніцтва мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. У ходзе праверкі выяўлены недахопы пры рэгістрацыі зваротаў грамадзян, выпадкі парушэння тэрміну накіравання зваротаў у адпаведныя кампетэнтныя арганізацыі, а таксама непаведамлення аб гэтым заяўнікаў. Дапускаліся парушэнні тэрмінаў разгляду зваротаў грамадзян і парадку працягу названых тэрмінаў. Мелі месца выпадкі, калі з-за незнання і невыканання работнікамі патрабаванняў дзеючага заканадаўства прымаліся да разгляду па сутнасці звароты грамадзян, якія не адносяцца да кампетэнцыі гэтых органаў. Па выяўленых парушэннях заканадаўства гаррайпракурорамі ўнесена 5 прадстаўленняў.

Улічваючы значную колькасць зваротаў грамадзян па пытаннях дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на першае паўгоддзе 2013 года пракуратурай вобласці запланавана праверка выканання Дырэктывы №2 і закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" у аддзелах ЖКГ Віцебскага гарвыканкама і адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска.