Прамыслоўцы Віцебскай, Смаленскай і Калужскай абласцей абмеркавалі пытанні далейшага ўзаемадзеяння
Абмен новымі дасягненнямі і ідэямі, распрацоўка сумесных планаў па развіцці вытворчасцей, прасоўванне на ўнутраным і знешнім рынках інавацыйнай прадукцыі, наладжванне карысных кантактаў – такія мэты пераследвалі ўдзельнікі сумеснага пасяджэння савета Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў (ВАСН), прэзідыума Смаленскага рэгіянальнага аб'яднання працадаўцаў «Навукова-прамысловы саюз» і савета рэгіянальнага аб'яднання «Калужскае аб'яднанне прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў». Як распавёў старшыня ВАСН Уладзімір Туравінаў, абласны саюз наймальнікаў існуе ўжо 15 гадоў, аб'ядноўвае дзясяткі розных прадпрыемстваў. На працягу многіх гадоў арганізацыя супрацоўнічае з аналагічнымі аб'яднаннямі суседніх краін, у прыватнасці, наладжана цесная сувязь са Смаленскам і Калугай. Калегі пастаянна сустракаюцца і абменьваюцца вопытам. Месцам чарговага сумеснага пасяджэння Орша (інструментальны завод) была выбрана не выпадкова – гэта адзін з самых развітых прамысловых цэнтраў Віцебшчыны. З асноўнымі аспектамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна пазнаёміў удзельнікаў нарады першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Пац. У сваім выступленні ён падкрэсліў, што для паспяховай працы любога прадпрыемства неабходна ўкараняць новыя тэхналогіі. «Інавацыйнае развіццё з'яўляецца прыярытэтным для нашай рэспублікі, у прыватнасці, нашага рэгіёну, – адзначыў Сяргей Мікалаевіч. – Доля інавацыйнай прадукцыі, якая вырабляецца прадпрыемствамі Аршаншчыны, у агульным аб'ёме займае трэцюю частку. Гэта нядрэнны вынік, але спыняцца на дасягнутым нельга. Менавіта таму сёння мы разглядаем пытанні па распрацоўцы новых відаў прадукцыі, абмене вопытам паміж Віцебскай вобласцю і абласцямі Расійскай Федэрацыі. Гэта дасць магчымасць кіраўнікам прадпрыемстваў паглядзець, хто якіх вынікаў дасягнуў у сваёй сферы, запазычыць з
вежыя ідэі, калектыўна абмеркаваць надзённыя праблемы».Тэарэтычная і практычная часткі пасяджэння спляліся арганічным чынам – выступоўцы не толькі дзяліліся напрацоўкамі і ідэямі, але і распавядалі, суправаджаючы мультымедыйнымі прэзентацыямі, як гэта працуе на справе.
Новыя кантакты, магчымасць атрымання новых рынкаў збыту – тое, што ў першую чаргу цікавіла кіраўнікоў аршанскіх і віцебскіх прадпрыемстваў. Так, Аршанскі інструментальны завод па выніках такіх сустрэч змог значна павялічыць пастаўкі сваёй прадукцыі ў краіны блізкага замежжа. На сённяшні дзень 105 расійскіх прадпрыемстваў набываюць аршанскі металарэжучы інструмент. Як лічыць дырэктар Валерый Лутай, праглядаецца відавочная тэндэнцыя далейшага пашырэння супрацоўніцтва з суб'ектамі гаспадарання Расійскай Федэрацыі.
Інфармацыяй аб укараненні навукова-тэхнічных распрацовак у прамысловай вытворчасці падзяліўся дырэктар інстытута тэхнічнай акустыкі НАН Рэспублікі Беларусь, доктар тэхнічных навук Васіль Рубаннік.
«
Як паказвае аналіз сучаснага развіцця, да 90% у выпуску тавараў народнага спажывання складаюць навукаёмістыя ідэі і тэхналогіі, – падкрэсліў Васіль Васільевіч. – Каб квітнела вытворчасць і інавацыі ўкараняліся паспяхова, як мінімум павінна быць 2 складнікі – ідэі і тэхналогіі плюс інавацыйна ўспрымальныя прадпрыемствы. Сёння тыя фірмы, якія маюць пры сабе структурныя навуковыя адзінкі, працуюць па-новаму, квітнеюць».Уладзімір Рубаннік пазнаёміў з новай распрацоўкай інстытута – гэта ультрагукавая аўтаматычная заварка палімерных труб, якая ўжо паспяхова прасоўваецца на ўнутраным і знешнім рынках. А таксама закрануў праграму развіцця ільнапрадпрыемства з прымяненнем інавацыйных тэхналогій.
Старшыня праўлення СР ТАА
«Саюз машынабудаўнікоў Расіі» Святаслаў Масюцін распавёў аб інвестыцыйным клімаце ў сваёй краіне, а таксама прапанаваў інструментальным заводам Смаленшчыны і Аршаншчыны аб'яднаць намаганні.Аб дзейнасці дзвюх навуковых лабараторый ААТ
«Полацк-Шкловалакно» паведаў генеральны дырэктар Мікалай Качаноўскі.Ніхто не паспрэчае з сцвярджэннем, што поспех на 20% складаецца з вопыту, а на 80 – з правільна выбранай стратэгіі дзеянняў. Што можна пралічыць на перспектыву? Як аптымізаваць затраты? Што прыдумаць, каб апярэдзіць канкурэнтаў? Дыскусію на гэту тэму ініцыявала намеснік кіраўніка Смаленскім аддзяленнем ААТ
«Сбербанк Расіі» Святлана Тарасава. Яна закранула некаторыя аспекты развіцця трансгранічнага бізнесу. «З 900 прадпрыемстваў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Смаленскай вобласці, больш за 500 утвораны заснавальнікамі з Беларусі, – адзначыла Святлана Аляксандраўна. – У 2013 годзе мы правялі першыя трансгранічныя здзелкі з беларускімі прадпрыемствамі. Гэта стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву з БПС-банкам».Падводзячы вынікі нарады, было вырашана зацвердзіць прапанаваныя сумесныя мерапрыемствы трох саюзаў на 2014 — 2015 гады, накіраваныя на актыўнае ўкараненне навукова-тэхнічных распрацовак у прамысловую вытворчасць, асваенне выпуску інавацыйнай прадукцыі, аказанне ўсямернай падтрымкі па заключэнні прамых дагавораў навуковых устаноў з прадпрыемствамі.
Плённая і насычаная сустрэча ўдзельнікаў нарады завяршылася экскурсіяй па Аршанскім інструментальным заводзе і аглядам славутасцяў гасціннага горада.
Вольга Лебедзева, "Віцебскія весці"