Прайшла прэс-канферэнцыя аб прагнозе рынку працы Віцебскай вобласці на 2019 год

У межах супрацоўніцтва паміж камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама і Шведскай дзяржаўнай службай занятасці 20.02.2019 адбылася прэс-канферэнцыя аб прагнозе рынку працы Віцебскай вобласці на 2019 год.

Прагноз распрацаваны пры падтрымцы Шведскай дзяржаўнай службы занятасці ў межах праекта «Удасканаленне дзейнасці службы занятасці насельніцтва Беларусі», які фінансуецца Шведскім міжнародным агенцтвам па супрацоўніцтве ў галіне развіцця (Sida).

У ходзе прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення занятасці насельніцтва камітэта Аўчыннікава Т.М. прадставіла агляд сітуацыі на рынку працы ў 2018 годзе, прагноз, а таксама «Барометр магчымасці працаўладкавання» на 2019 год.

Кіраўнік праекта Шведскай дзяржаўнай службы занятасці Пер Ліндберг прадставіў галоўную ідэю праекта, важнасць прагнозу праз прызму шведскага досведу і яго ўздзеянне на рынак працы і іншыя сектары.