Прайшла 40-я сесія калегіі Памежнага камітэта Саюзнай дзяржавы
20 чэрвеня ў Наваполацку прайшло юбілейнае, 40-е пасяджэнне калегіі Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы. У ім прынялі ўдзел Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор РАПОТА, Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі палкоўнік Аляксандр БАЕЧКА, Першы намеснік Дырэктара – кіраўнік Пагранічнай службы Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі генерал-палкоўнік Уладзімір КУЛІШОЎ, Старшыня Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю Валерый ГАЙДУКЕВІЧ, намеснік Старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Алег МАЦКЕВІЧ, Старшыня Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта Наталля КОЧАНАВА, а таксама кіраўнікі структурных падраздзяленняў і эксперты ФСБ Расіі, Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь і Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы.
У парадку дня калегіі былі разгледжаны пяць пытанняў, сярод якіх:
парадак абмену інфармацыяй аб абстаноўцы і пагрозах пагранічнай бяспекі на знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы;
далейшае функцыянаванне аператыўнай пагранічнай групы ФСБ Расіі ў Рэспубліцы Беларусь;
ход рэалізацыі праграмы «Умацаванне пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы на перыяд 2012-2016 гадоў».
У выніку рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы па раздзеле «Будаўніцтва вучэбна-адміністрацыйнага корпуса, казармы, інтэрната і сталовых дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь» вызначана праектная арганізацыя для выканання праектна-пошукавых работ, з якой заключаны дзяржаўны кантракт. Распрацавана праектна-сметная дакументацыя для выканання работ па падрыхтоўцы будаўнічай пляцоўкі да асноўнага будаўніцтва, а таксама эскізны праект з зацвярджэннем схемы генеральнага плана і схем паверхавых планаў будынкаў і збудаванняў аб'екта. Ужо восенню плануецца пачатак будаўніцтва комплексу будынкаў Інстытута.
Паводле 2-га раздзела «Падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі ваеннаслужачых органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь ва ўстановах адукацыі вышэйшай прафесійнай адукацыі ФСБ Расіі» праведзена аплата за навучанне. Навучанне беларускіх ваеннаслужачых ва ўстановах адукацыі Расійскай Федэрацыі дазваляе пагранічным ведамствам дзвюх краін развівацца ў адным напрамку, забяспечваць высокі ўзровень узаемадзеяння пры вырашэнні супольных задач па ахове мяжы Саюзнай дзяржавы.
Паводле 3-га раздзела «Мадэрнізацыя і перааснашчэнне аўтаматызаванай сістэмы пагранічнага кантролю» ў бягучым годзе будуць праведзены праектна-пошукавыя работы па мадэрнізацыі і ўдасканаленні аўтаматызаванай сістэмы пагранічнага кантролю з наступнай іх рэалізацыяй па 55 беларускіх пунктах пропуску.
Даведка:
Рэалізацыя гэтых праектаў дазволіць:
перайсці на сучасныя тэхнічныя і тэхналагічныя прынцыпы функцыянавання АСПК;
павысіць надзейнасць і адмоваўстойлівасць аўтаматызаванай сістэмы пагранічнага кантролю;
з улікам узрастаючага пасажырскага патоку і павелічэння аб'ёму перадачы інфармацыі ў АСПК забяспечыць і арганізаваць максімальна хуткае афармленне асоб, якія перасякаюць Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь;
аператыўна выяўляць у пасажырскім патоку асоб, датычных да проціпраўнай дзейнасці, якія знаходзяцца ў вышуку за здзяйсненне злачынстваў як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, асоб, датычных да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку, а таксама ажыццяўляць процідзеянне нелегальнай міграцыі і гандлю людзьмі.
Па раздзеле «Стварэнне інтэграванай сістэмы аховы знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы» таксама плануецца правядзенне праектна-пошукавых работ па аб'ектах «Элементы інтэграванай сістэмы аховы дзяржмяжы на 60 памежных заставах і пастах, аддзелах памежнай службы польскага і прыбалтыйскага напрамку з наступнай іх рэалізацыяй». Гэты працэс будзе завершаны ў 2013 годзе. Акрамя таго, да канца бягучага года плануецца пабудаваць 17 аб'ектаў у Гродзенскай памежнай групе. Рэалізацыя гэтых праектаў дазволіць аб'яднаць разнародныя сістэмы і тэхнічныя сродкі, тэхналогіі і тэхнічныя рашэнні ад пагранзаставы да кіравання пагранатрада, забяспечыць працу з картаграфічнай і навігацыйнай інфармацыяй. Акрамя таго, у рэжыме рэальнага часу на стацыянарных і мабільных аўтаматызаваных працоўных месцах будзе забяспечана візуальнае адлюстраванне знаходжання памежных нарадаў і трывожных груп на ахоўваемых участках. Укараненне найноўшых распрацовак дазволіць бачыць абстаноўку на ўчастку мяжы прама з аўтаматызаванага працоўнага месца, аналізаваць інфармацыю аб радыяцыйнай абстаноўцы.
У бягучым годзе працягнецца і інжынернае аснашчэнне мяжы. Яе ахова стане больш зручнай для памежных нарадаў, якім будзе прасцей кантраляваць цяжкадаступныя ўчасткі. У той жа час, патэнцыйных парушальнікаў на «зялёнай» мяжы сустрэнуць новыя інжынерныя загароды сігналізацыйныя комплексы з сейсмічнымі датчыкамі і сістэмамі відэаназірання. Забяспечыць маніторынг за мясцовасцю ва ўмовах недастатковай бачнасці дазволіць мабільная тэхнічная станцыя назірання на пазадарожніку, якая будзе закуплена па саюзнай праграме.
У яе рамках плануецца аснашчэнне пагранічнай службы Беларусі новай аўтамабільнай і інжынернай тэхнікай, катэрамі і маторнымі лодкамі. Так, у падраздзяленні мяжы ўжо паступілі тры камплекты хуткаразгортваемых сігналізацыйных сістэм «Радыёбарьер». Сёлета берагавая ахова папоўніцца трыма жорстка-надуўнымі маторнымі лодкамі і катэрам кілевага тыпу. Наладжваецца супольная праца беларускіх і расійскіх спецыялістаў па стварэнні і развіцці беспілотных авіяцыйных комплексаў маніторынгу знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы.
Усяго на рэалізацыю праграмы «Умацаванне пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы на перыяд 2012 - 2016 гадоў» прадугледжана вылучэнне аднаго мільярда рас. рублёў (больш за 280,00 млрд. бел. рублёў).
На калегіі пагранічнага камітэта ўдакладнены склад членаў калегіі, у якую ўвайшлі зноў прызначаныя службовыя асобы ў пагранічных ведамствах Беларусі і Расіі, а таксама прынята рашэнне аб унясенні ў Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы кандыдатуры Першага намесніка Дырэктара – кіраўніка Пагранічнай службы Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі генерал-палкоўніка Уладзіміра Кулішова для прызначэння на пасаду сустаршыні калегіі Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы.
Памочнік начальніка Полацкага пагранічнага атрада
па рабоце са СМІ Д.Г.Глебка