Правядзенне III грыбнага фестывалю «Браслаўскі грыб - 2013» прызначана на 14 верасня

Проведение III грибного фестиваля «Браславский гриб - 2013» назначено на 14 сентября
Фестываль пачнецца а 9.00. Завяршыць спаборніцтва плануюць да 12.00. Грыбны фестываль будзе праходзіць недалёка ад вёскі Каленкішкі ў лесе «Рацкі бор».

Фестываль пачнецца а 9.00. Завяршыць спаборніцтва плануюць да 12.00. Грыбны фестываль будзе праходзіць недалёка ад вёскі Каленкішкі ў лесе «Рацкі бор». Агульны збор удзельнікаў плануецца правесці на турыстычнай стаянцы «Болта-3» Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

08.00-08.30 – Прыбыццё каманд

08.30 – Адкрыццё грыбнага фестывалю «Браслаўскі грыб-2013»

08.45 – Азнакамленне з умовамі збору грыбоў. Інструктаж

09.00 – Пачатак збору грыбоў

11.00 – Праца гандлёвых палатак, прыгатаванне юшкі

12.00 – 13.00 – Завяршэнне збору грыбоў. Узважванне, падвядзенне вынікаў

12.00 – 13.00 Культурная праграма

13.00 – Узнагароджанне пераможцаў, закрыццё грыбнага фестывалю «Браслаўскі грыб-2013»

Праграма прадастаўлена галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галінай Кароткінай.

Кацярына СУШКО, Край.бай