Праверка па факце гібелі аднагадовага дзіцяці грамадзян Расіі ў гасцініцы ў Віцебску працягваецца

Правка па факце гібелі аднагадовага дзіцяці грамадзян Расіі ў гасцініцы ў Віцебску яшчэ працягваецца. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праверку вядзе Чыгуначны (города Віцебска) раённы аддзел Следчага камітэта Беларусі. У следства няма падстаў казаць пра тое, што мела месца забойства. Верагоднай прычынай смерці малога Уладзімір Шалухін назваў механічную асфіксію рэшткамі ежы.

Як паведамлялася раней, 9 студзеня позна ўвечары, вяртаючыся з Еўропы ў Маскву, муж і жонка - грамадзяне Расійскай Федэрацыі 1983 і 1984 года нараджэння - разам са сваімі дзецьмі ва ўзросце аднаго і шасці гадоў засяліліся ў двухмесны нумар гасцініцы ў Віцебску. 10 студзеня каля васьмі гадзін раніцы бацькі выявілі труп малодшага дзіцяці. Пры садзейнічанні супрацоўнікаў гасцініцы была выклікана брыгада хуткай дапамогі, якая канстатавала смерць дзіцяці. На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група ў складзе супрацоўнікаў Чыгуначнага РОСК Беларусі і Чыгуначнага РАУС, медыцынскі эксперт і эксперт-крыміналіст. Былі апытаныя сведкі здарэння, неадкладна прызначаны крыміналістычныя экспертызы, якія дазволяць зрабіць канчатковы вывад аб прычыне смерці дзіцяці.

БЕЛТА